Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнік Цэнтра Візенталя напісаў ліст Лукашэнку
10:10, 15/08/2007

Цэнтр Сымона Візенталя апублікаваў пасланне Аляксандру Лукашэнку. У ім кіраўнік габрэйскай праваабарончай арганізацыі па міжнародных сувязях Шымон Самуэльс выказаў сваё абурэнне фактам свабоднага распаўсюджвання ў краіне антысеміцкіх выданняў. Пра гэта паведамляе выданне "Die Judishe".

У пасланні доктара Самуэльса, у прыватнасці, гаворыцца, што калі ён знаходзіўся з візітам у рэгіёнах былога СССР, аб`язджаючы мемарыяльныя ўчасткі Другой сусветнай, ён наведаў таксама і менскі музей Вялікай Айчыннай вайны, у якім немалая частка экспазіцыі прысвечаная знішчэнню беларускіх габрэяў нацыстамі і мясцовымі жыхарамі, якія з імі супрацоўнічалі.

Аднак, знайшоўшы недалёка ад музея кніжны шапік, у якім абсалютна свабодна прадаюцца кнігі антысеміцкага зместу, Самуэльс прыйшоў у жах.

Кіраўнік лос-анджэлескага цэнтра адзначыў цэлы шэраг кніг, распаўсюджванне якіх, на яго думку, недапушчальнае. Сярод іх – "Міфы і праўда аб пагромах" і "Таямніца сіонскіх пратаколаў: Змова супраць Расеі" Алега Платонава і "Габрэйская рэвалюцыя" Мікалая Жэвакова

Прадстаўнік Цэнтра Візенталя ў сваім пасланні запатрабаваў ад Лукашэнкі "афіцыйна асудзіць антысемітызм і гарантаваць ліквідацыю з продажу друкаваных матэрыялаў, якія абражаюць памяць габрэяў і беларусаў – ахвяр Другой сусветнай вайны".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: