|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Дэмсілы хочуць прайсці Еўрапейскім Маршам 11:26, 15/08/2007 Акцыя пройдзе пад лозунгамі: «Выкананне 12 прапаноў ЕЗ – гарантыя эканамічнай і энергетычнай бяспекі Беларусі», «За свабоду! За Беларусь!», «За еўрапейскія каштоўнасці!», «Дыялог улады і апазіцыі – умова дынамічнага развіцця краіны» і інш. Мэта Еўрапейскага Марша, па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча – «прадэманстраваць еўрапейскі выбар беларускага грамадства». «Дэмакратычныя сілы накіроўваюць беларускім службоўцам сігнал, што апазіцыя гатовая весці перамовы па правядзенні дэмакратычных рэформ з улікам іх інтарэсаў», – сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ. Апроч гэтага, у спіс асноўных мэт «Еўрапейскага Маршу» увайшлі: - вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне крымінальнага пераследу дэмакратычных актывістаў; - адмена артыкулаў КК аб дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый; - занясенне змен у Выбарчы кодэкс; - стварэнне роўных умоў для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі. Акрамя В.Івашкевіча сярод заяўнікаў Еўрапейскага Марша – лідэры Партыі БНФ Вінцук Вячорка, Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, аргкамітэта па стварэнні руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванага «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, апазіцыянер Яўген Афнагель. Паводле слоў В.Івашкевіча, створаная «перамоўная група», якая будзе ўзгадняць усе пытанні правядзення акцыі з прадстаўнікамі ўлад. Акрамя таго, дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з заклікам да афіцыйных улад аб супрацоўніцтве пры правядзенні Еўрапейскага Марша. Па словах міжнароднага каардынатара Хартыі’97 Андрэя Саннікава, правядзенне шэсця і мітынгу ў Менску 14 кастрычніка пакажа, «ці згодная ўлада весці нармальны дыялог з апазіцыяй». Лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што дэмакратычныя сілы маглі б спрыяць наладжванню ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім Звязам. Па яго словах, гэта выгоднае ўладам ужо таму, што за пяць месяцаў гэтага года гандаль з краінамі ЕЗ склаў 41,9% ад усяго знешняга гандлю Беларусі. «У ЕЗ ёсць палітычная воля для наладжвання ўзаемаадносін з Беларуссю. Аднак цяпер мяч знаходзіцца на тэрыторыі беларускіх улад», – заявіў ён. Старшыня аргкамітэта па стварэнні руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч выказаў надзею, што афіцыйныя ўлады зразумеюць выгаду правядзення Еўрапейскага Марша. «Яны павінны ведаць», адзначыў ён, што «ў сэрцы беларус пачуваецца часткай еўрапейскай цывілізацыі». Старшыня выканаўчага бюро аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч заявіў, што афіцыйны Менск павінен канчаткова вызначыцца ў сваіх знешнепалітычных прыярытэтах – зрабіць выбар паміж Расеяй і ЕЗ. Па яго словах, «Беларусі больш выгодна пайсці на цесны кантакт з ЕЗ».
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|