Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі салідарнасьці з Казуліным пройдуць па ўсёй Беларусі
18:10, 15/08/2007

У Берасьці, Баранавічах, Клецку, Магілёве і ў іншых гарадох Беларусі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў беларускай і Свабоднага прафсаюза беларускага падалі заяўкі на правядзеньне 30 жніўня пікетаў у падтрымку зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандара Казуліна.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адзін зь лідэраў БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Акцыі прымеркаваныя да 500 дзён утрыманьня Аляксандара Казуліна ў зьняволеньні.

“Ягоныя родныя, сябры і паплечнікі непакояцца станам здароўя палітвязьня. Да яго не даходзяць лісты з волі. У турме Аляксандара Казуліна пазбаўляюць газэт ды іншых носьбітаў інфармацыі”, -- распавёў палітык.

Анатоль Ляўковіч лічыць, што “пікеты ўзмоцняць акцыю салідарнасьці з Казуліным і прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітычна матываванага ўтрыманьня за кратамі аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: