Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Палатка» разгледзіць закон аб інфармацыі 09:15, 15/08/2007
На восеньскай сесіі беларускія «дэпутаты» разгледзяць законапраект "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі". Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Таццяна Сафроненка перад пачаткам паседжання працоўнай групы камісіі, якая 14 жніўня абмяркоўвала законапраект.
Праект новага заканадаўчага акту вызначае асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфармацыі, інфарматызацыі і абароны інфармацыі. У ім сфармуляваныя мэты і меры абароны інфармацыі, правы і абавязкі яе ўладальнікаў і ўласнікаў праграмна-тэхнічных сродкаў. Дакумент, на думку «дэпутатаў», нібыта «папаўняе прававыя прабелы, датычныя парадку і ўмоў доступу грамадзян да адкрытай інфармацыі публічнага характару, інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, грамадзян і арганізацый, абмену інфармацыяй, у тым ліку міжнароднага, а таксама адказнасці інфармацыйных пасярэднікаў».
Дакумент вызначае, што кожны грамадзянін мае права на абарону інфармацыі пра сваё прыватнае жыццё ад умяшання з боку трэціх асоб, на тайну допісу, тэлефонных і іншых паведамленняў. Усталёўваюцца прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры абароны звестак, якія змяшчаюцца ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах. Да такіх мер належаць дамовы паміж уладальнікам інфармацыі і карыстальнікам, адмысловы рэжым допуску на тэрыторыі, дзе знаходзяцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, сістэмы кантролю. За парушэнне патрабаванняў заканадаўства вінаватыя будуць прыцягвацца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.