Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцэ-маршалка Сэнату Польшчы ня ўпусьцілі ў Беларусь 14:38, 15/08/2007
Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гародню разам з намесьнікам кіраўніка канцылярыі Сэнату Рамуальдам Ланчкоўскім для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Войска Польскага.
На памежным пераходзе Брузгі беларускія памежнікі адмовілі Кшыштафу Путру ва ўезьдзе. Тым жа часам Рамуальду Ланчкоўскаму ўезду не забаранілі. Абодва дэпутаты вярнуліся ў Польшчу, паведаміла “Радыё Свабода”.
І Кшыштаф Путра, і Рамуальд Ланчкоўскі зьяўляюцца прадстаўнікамі кіроўнай партыі Польшчы “Права й справядлівасьць”.
Плянавалася, што а 18-й гадзіне абодва палітыкі возьмуць удзел ва ўскладаньні кветак на вайсковых могілках у Горадні, дзе пахаваны польскія афіцэры й жаўнеры.