Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура супраць журналіста
14:27, 15/08/2007

Віцебскія пракуроры па-ранейшаму не знаходзяць падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Ніны Шубінай – старшыні выбарчай камісіі, якая не дазволіла журналісту «Народнай волі» Валерыю Шчукіну выконваць прафесійныя абавязкі.

Гэтымі днямі Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад пракурора Першамайскага раёна г.Віцебска Васіля Ягорава ліст, дзе сцвярджаецца, што «праверка па матэрыяле праведзеная «поўна і аб`ектыўна», і «падстаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання» няма.

2 жніўня БАЖ накіраваў зварот пракурору Віцебскай вобласці Г.Дыско з просьбай разабрацца ў абставінах парушэння правоў журналіста Валерыя Шчукіна старшынёй выбарчай камісіі ўчастку №52 Віцебска Нінай Шубінай падчас выбараў у мясцовыя саветы 2007 года. Аднак абласная пракуратура чарговым разам перанакіравала гэты зварот у ніжэйшую інстанцыю.

Нагадаем, 12 студзеня падчас датэрміновага галасавання Н.Шубіна заявіла карэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля» В.Шчукіну, што яму дазваляецца працаваць на гэтым участку толькі цягам адной гадзіны, і ўручыла журналісту адпаведны дакумент з сваім подпісам.

Між іншым, юрысты АТ «Беларуская асацыяцыя журналістаў» не аднойчы звярталі ўвагу пракурораў на тое, што Н.Шубіна сваімі дзеяннямі парушыла нормы, замацаваныя ў арт.39 Закона аб друку і выбарчым заканадаўстве.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: