Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабы ў законе?
09:12, 15/08/2007

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у адказе на запыт РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) пацвердзіла выкарыстанне прымусовай працы ў транспартных войсках.

Салдаты, якія прыцягваюцца да будаўнічых прац, не звязаных з нясеннем воінскай службы, фактычна набываюць статус грамадзянскіх асоб, хоць працягваюць падпарадкоўвацца вайсковаму камандаванню, што ў сваю чаргу не пакідае за імі права выбару.

БХК лічыць, што прымус салдат тэрміновай службы да працы, які не носіць вайсковага характару, парушае іх правы, замацаваныя ў арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 8 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Людзі ў актыўным маладым узросце замест ваеннай службы, прафесійнага росту і атрымання грашовай выгады змушаныя займацца непрадукцыйнай працай за мізэрную плату.

На думку БХК, выкарыстанне прымусовых вайскоўцаў у якасці таннай працоўнай сілы таксама невыгоднае грамадству, бо адмоўна адбіваецца на выхаванні маладога пакалення.

БХК заклікае кампетэнтныя органы дзяржаўнай улады на падставе Канстытуцыі адмяніць заканадаўчыя нормы, якія «ўзаконілі» выкарыстанне рабскай працы ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: