|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Апазыцыя прапануе ўладам правесці Еўрапейскі Марш разам 10:18, 15/08/2007 Пра мэты акцыі “Еўрарадыё” распавядае міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саннікаў: “Мы хацелі б падкрэсліць падтрымку тых прапаноў, якія існуюць з боку Еўразвязу. І ўвогуле, выказацца ў падтрымку накірунку развіцця краіны ў бок Еўропы. Зараз відавочна, што ніякія гульні ні з Масквой, ні з Тэгеранам ці Каракасам не дапамогуць Беларусі. Мы павінны, па-першае, аднавіць адносіны з еўрапейцамі на нармальнай аснове, па-другое,зрабіць іх больш эфектыўнымі і моцнымі. Для гэтага трэба змяніць сітуацыю ў Беларусі”. У адрозненне ад іншых апазіцыйных акцый, арганізатары “Еўрапейскага Маршу” выразна прапануюць уладам Беларусі дыялог у справе яго правядзення. На думку Саннікава, “зараз заўважныя незалежніцкія настроі ў чынавенстве”, якое “адчувае патрэбу зменаў, эканамічных рэформаў”. Але змены не могуць пачацца пры захоўванні сённяшняй сітуацыі, лічыць ён. Арганізатары Еўрапейскага Маршу ”За свабоду!” ўжо падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на яго правядзенне. Таму хутка стане вядома, ці зацікаўленыя ўлады ў супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі, якія прызначылі месцам збору дэманстрантаў Кастрычніцкую плошчу. Вось што гаворыць Андрэй Саннікаў: “Справа нават не ў Кастрычніцкай плошчы. Справа ў тым, як улады ўвогуле ставяцца да мірных акцыяў. Калі яны зноў будуць дэманстраваць агрэсіўнасць, гэта пакажа, што яны хлусяць, калі кажуць аб сваёй зацікаўленасці ў шчыльным супрацоўніцтве з Еўропай”. Адзначым, што акцыю падтрымалі ўсе буйныя дэмакратычныя палітычныя партыі і арганізацыі. Для перамоваў з уладамі створаная адмысловая перамоўная група.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|