Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пяткевіч устала на горныя лыжы
09:24, 15/08/2007

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч 14 жніўня абраная старшынёй Беларускай федэрацыі горналыжнага спорту і сноўборду (БФГСС).

Адначасова федэрацыя ператвораная ў Асацыяцыю "Беларуская федэрацыя горналыжнага спорту і сноўборду". Яе заснавальнікамі выступілі 10 арганізацый.

Раней федэрацыю доўгі час узначальваў Ігар Юдзін, майстар спорту СССР, сябра зборнай СССР па горналыжным спорце. 17 траўня гэтага года ён раптоўна сканаў на 50-м годзе жыцця. 29 траўня выканаўцам абавязкаў кіраўніка БФГСС быў прызначаны Уладзімір Трафіменка, генеральны дырэктар УП "СЭНС". 17 ліпеня было заснаванае Грамадскае аб`яднанне аматараў горналыжнага спорту і сноўборду Рэспублікі Беларусь. Стварэнне гэтага аб`яднання паводле заканадаўства было неабходным этапам стварэння асацыяцыі. Адначасова ўсе паўнамоцтвы федэрацыі рашэннем агульнага сходу былі дэлегаваныя будучай асацыяцыі.

На прынцыпах асацыяцыі працуе Беларуская федэрацыя футбола, якую ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас.

БФГСС была адной з нешматлікіх федэрацый па алімпійскіх відах спорту, узначаленых не службоўцам высокага рангу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: