Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Халезін: «Мик Джагер падтрымаў Еўрапейскі Марш»
12:47, 16/08/2007

Лідэр Rolling Stones Мік Джагер запісаў відэазварот да беларусаў, у якім заявіў, што наша краіна павінна быць свабоднай і што ў нас павінны быць свабода слова і дэмакратыя. Свой зварот музыка завяршыў лозунгам Long Live Belarus!, які паўтарыў пасля на беларускай мове.

Яшчэ падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў увесну 2006 года з імправізаваных трыбун на менскіх плошчах – спачатку на Бангалор, а потым і на "плошчы Калiноўскага" – з вуснаў беларускіх рок-музыкаў гучалі заклікі да заходніх куміраў звярнуць увагу на становішча ў Беларусі, адзначае газета «Белорусы и рынок». У прыватнасці, Лявон Вольскі апеляваў да асобы лідэра ірландскай культавай каманды U2 Пола Хьюсана, вядомага пад творчым псеўданімам Bono Vox.

Заклікі беларускіх рок-музыкаў не засталіся незаўважанымі. Ідэю Л. Вольскага падхапіў вядомы беларускі дыджэй Laurel (Лаўр Бержанін). Ён і заняўся непасрэдным станаўленнем праекту World Musicians for Solidarity with Belarus ("Музыкі свету салідарныя з Беларуссю").

Адбылося гэта дзякуючы партнёрскім стасункам DJ Laurel з лідэрамі нефармальнага "Свабоднага тэатра" ("СТ", http://www.dramaturg.org/), чые заходнія калегі Том Стопард і Вацлаў Гавел, у сваю чаргу, па-сяброўску кантактуюць з фронтменам Rolling Stones Мікам Джагерам.

Запрашэнне прыехаць на сустрэчу з выбітным брытанскім музыкам "Свабодны тэатр" атрымаў у першыя дні ліпеня. На выбар беларускаму боку былі прапанаваныя дзве еўрапейскія сталіцы, дзе праходзілі канцэрты тура, — Будапешт і Варшава. Пасля ўзгаднення выбар упаў на польскую сталіцу. 25 ліпеня там адбыўся самы вялікі канцэрт прэзентацыйнага тура альбома "роллінгаў" Bigger Bang у прысутнасці больш як 60.000 гледачоў. Дарэчы, падчас канцэрту перад самым выступам рок-гурта на стадыёне прагучаў мікс Лаўра Бержаніна Free Belarus, а М. Джагер абвясціў са сцэны, што на канцэрце прысутнічаюць прадстаўнікі "Свабоднага тэатра".

Сама сустрэча праходзіла ў грымёрнай лідэра Rolling Stones за гадзіну да пачатку выступу. Апроч Міка Джагера і дзеячаў "СТ", у ёй узялі ўдзел сын музыкі Джэймс і жонка Джаггера Лоўрэн Скот.

Мастацкі кіраўнік "СТ" Мікалай Халезін распавёў: "Мік Джагер пагадзіўся выступіць апекуном праекту World Musicians for Solidarity with Belarus, які быў ініцыяваны Лаўрам Бержаніным і падтрыманы "Свабодным тэатрам". А гэта значыць, што мы можам разлічваць на дапамогу Міка ў кантактах з музыкамі высокага ўзроўню і на яго аўтарытэт у музычнай серадзе. Па-другое, ён гатовы надаваць увагу Беларусі пры стасунках з кіраўнікамі дзяржаў і ўплывовымі палітыкамі, то бок, па сутнасці, гэта грамадскае шэфства над краінай, якога нам катастрафічна бракуе. Па-трэцяе, ён падтрымаў Еўрапейскі Марш, які пройдзе ў Менску ў кастрычніку гэтага года, заявіўшы, што будзе ўважліва сачыць за тым, наколькі словы беларускіх улад пра еўрапейскі выбар будуць адпавядаць іх дзеянням... Ён палітычна актыўны і вельмі ўплывовы чалавек. Узровень сустрэчы Міка Джагера ні ў чым не саступае, а ў некаторых выпадках і пераўзыходзіць узровень сустрэч кіраўнікоў дзяржаў".

М. Халезін сцвярджае, што патрыярх рок-музыкі асудзіў затрыманні актывістаў беларускай апазіцыі, заявіўшы, што "такія арышты недапушчальныя ў любой краіне". Пры гэтым М. Джагер дадаў, што мае намер "паднімаць беларускае пытанне на самых розных узроўнях".

Калі верыць расейскай газеце "Коммерсант", у ноч з 29 на 30 ліпеня "роллінгі" весела адсвяткавалі ў Юсупаўскім палацы 64-годдзе лідэра групы Міка Джагера. "Самым экзатычным падарункам была бутэлька настойкі "Белавежская горкая" ў форме аўтамата Калашнікава, уручаная спадару Джагеру... кіраўніком беларускага "Свабоднага тэатра" Мікалаем Халезіным", – напісала газета


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: