Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У «Народнай волі» забралі кампутары (Фота)
12:59, 16/08/2007

З офіса рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» ў пятніцу, 10 жніўня, судовыя выканаўцы пры адсутнасці кіраўніцтва выдання забралі маніторы да камп’ютараў і іншую аргтэхніку.

У другой палове дня ў рэдакцыю «Народнай волі» наведаўся судовы выканаўца з Ленінскага раённага суда Мінска Сяргей Клімаў з калегамі. На той момант кіраўнікоў газеты на месцы не было, у офісе працавалі толькі некалькі супрацоўніц. Судовы выканаўца забраў 7 манітораў, ксеракс і іншую аргтэхніку, пакінуўшы для кіраўніцтва акт аб адабранні, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Як патлумачыў прысутным судовы выканаўца, тэхніка вымаецца па прычыне невыканання рэдакцыяй судовага рашэння ў дачыненні газеты.

Па словах галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча, працэдура адабрання зроблена з парушэннем заканадаўства — у адсутнасць кіраўніцтва, таксама забралі ў першую чаргу аргтэхніку, якая знаходзілася ў вытворчасці і выкарыстоўвалася непасрэдна для стварэння газеты. Больш за тое, частка адабранай судовымі выканаўцамі тэхнікі належыць не газеце, а прыватным асобам. (Некаторыя журналісты па дамове з рэдакцыяй выкарыстоўваюць на працы ўласныя камп’ютары.)

У панядзелак, 13 жніўня, пасля перамоў галоўнага рэдактара ў судзе Ленінскага раёна і выплаты штрафу тэхніку ў рэдакцыю вярнулі.

Нагадаем, напрыканцы мінулага года па рашэнні Ленінскага суда Мінска рэдакцыя «Народная волі» і яе аўтар мусілі заплаціць 2 мільёны рублёў генеральнаму дырэктару ТАА «Эканоміка і права» Аляксандру Каўтуненку. Прычынай зыску А.Каўтуненкі да «Народнай волі» стаў артыкул пад назвай «Бутово минского пошиба», надрукаваны ў №№140-141 ад 20 верасня 2006 года.

У артыкуле, на які пакрыўдзіўся бізнесмен, распавядалася, як жыхарка Мінска Вольга Адамовіч засталася без жылля пасля таго, як зруйнавалі яе прыватны дом у цэнтры горада для будоўлі элітнай шматпавярхоўкі. Кіраўніком фірмы‑забудоўшчыка з’яўляўся А.Каўтуненка.

Першапачаткова зыскоўца прад’явіў да газеты 14 абвінавачанняў і патрабаваў па 100 мільёнаў рублёў з рэдакцыі і аўтара. У выніку суд задаволіў толькі адно абвінавачанне і зменшыў памер сумы да 1,5 мільёна рублёў з рэдакцыі і 500 тысяч з аўтара артыкула.

Паводле І.Сярэдзіча, рашэнне суда не выканалі ў тэрмін, паколькі была верагоднасць, што яно зменіцца.




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: