Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Польшчы заявіў пратэст беларускім уладам
13:25, 16/08/2007

Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла пратэст надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Беларусі ў Польшчы Паўлу Латушку ў сувязі з забаронай на ўезд у Беларусь польскім парламентарыям.

«Увечары 15 жніўня амбасадар Павел Латушка быў выкліканы ў польскі МЗС, дзе яму быў заяўлены пратэст», — паведаміла БелаПАН намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі – начальніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Нагадаем, што 15 жніўня на памежным пераходзе «Брузгі» беларускія памежнікі забаранілі ўезд на тэрыторыю рэспублікі віцэ-спікеру Сената Польшчы Кшыштафу Путры, лідэру апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональду Туску і дэпутату польскага Сойма Роберту Тышкевічу. Польскія палітыкі ехалі ў Гародню для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды нацыянальнага свята — Дня Войска Польскага.

Як вынікае з тлумачэння афіцыйнага прадстаўніка памежнага перахода «Брузгі», «дадзеныя дзеянні цалкам адпавядаюць міжнародным нормам, у прыватнасці артыкулу 90 2-га пункта Венскай канвенцыі аб міжнародных стасунках, які абвяшчае, што дзяржава прыбыцця мае права адмовіць ва ўездзе некаторай катэгорыі грамадзян».

У афіцыйным каментары МЗС Беларусі сцвярджалася: «Беларускі бок загадзя папярэдзіў польскі бок, што некаторым яе прадстаўнікам, якія плануюць ажыццявіць паездку ў Гародню, будзе адмоўленае ва ўездзе ў краіну».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: