Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінюст рэгіструе клубы аматараў рэтра-аўтамабіляў і кошак
11:26, 16/08/2007

Міністэрства юстыцыі Беларусі адрапартавала, якія арганізацыі былі зарэгістраваныя ў Беларусі сёлета. Ніводнай праваабарончай арганізацыі і апазіцыйнага палітычнага аб`яднання зарэгістраванае не было. Спіс тых, хто прайшоў рэгістрацыю, гаворыць сам за сябе.

У ліпені 2007 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваныя 2 новыя грамадскія аб`яднанні: Міжнароднае грамадскае моладзевае харавое аб`яднанне "Камертон" і Грамадскае аб`яднанне аматараў горналыжнага спорту і сноўборду (якое ўзначаліла намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч – заўв. Хартыі’97).

Міжнароднае грамадскае моладзевае харавое аб`яднанне "Камертон" створанае з мэтай садзейнічання выхаванню падрастаючага пакалення Беларусі праз фармаванне яго духоўнасці сродкамі харавой культуры, беларускай нацыянальнай і хрысціянскай музыкі, а таксама прапаганды айчыннай харавой культуры.

Мэтай Грамадскага аб`яднання аматараў горналыжнага спорту і сноўборду з`яўляецца развіццё горналыжнага спорту і сноўборду ў Беларусі, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчых і спартовых магчымасцяў асоб, якія займаюцца горналыжным спортам і сноўбордам.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у ліпені 2007 года таксама зарэгістраваныя Статуты ў новых рэдакцыях 10 рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб`яднанняў. Сярод іх: Беларускае грамадскае аб`яднанне аматараў кошак "Ясь і Яніна", Грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя трыатлону", Грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя аматарскага бокса", Беларускае артадантычнае грамадскае аб`яднанне, Беларускае грамадскае аб`яднанне прафесійнага бокса, Беларускае грамадскае аб`яднанне ветэранаў цяжкай атлетыкі, Міжнароднае грамадскае аб`яднанне выпускнікоў і апекуноў МРТІ-БДУІР, Грамадскае аб`яднанне "Беларускае ваенна-паляўнічае таварыства", Рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Беларускае таварыства тэрапеўтычных радыёлагаў-анколагаў", Грамадскае аб`яднанне "Беларуская спартовая федэрацыя глухіх".

Органамі юстыцыі таксама зарэгістраваныя 9 новых мясцовых грамадскіх аб`яднанняў. Сярод іх: Грамадскае аб`яднанне "Клуб аматараў рэтрааўтамабіляў "Адам", якое створанае з мэтай аб`яднання грамадзян, інтарэсы якіх звязаныя з рэтрааўтамабілямі і Грамадская арганізацыя "Магілёўскае таварыства абароны жывёл", якая створаная ў мэтах прапаганды гуманных адносін да свету жывёл; аказання дапамогі зацікаўленым асобам у абароне хатніх і безнаглядных жывёл ад жорсткага звароту з боку чалавека; памяншэння колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: