Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саннікаў: «Толькі еўрапейскі напрамак можа выратаваць Беларусь»
11:36, 16/08/2007

Дэмакратычныя сілы падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне Еўрапейскага Марша. Яго асноўнай мэтай з`яўляецца дэманстрацыя імкнення беларускага грамадства да цывілізаванага, еўрапейскага тыпу развіцця краіны.

Сярод заяўнікаў «Еўрапейскага Марша» вядомыя ў краіне палітыкі: кіраўнікі Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, моладзевыя актывісты Яўген Афнагель і Зміцер Хведарук. Аргкамітэт акцыі падтрымалі практычна ўсе дэмакратычныя партыі і грамадскія арганізацыі Беларусі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Дэмакратычныя сілы з дапамогай гэтай кампаніі накіроўваюць беларускім службоўцам сігнал пра тое, што апазіцыя гатовая весці перамовы па правядзенні дэмакратычных рэформ з улікам іх інтарэсаў. Па словах міжнароднага каардынатара Хартыі’97, экс-намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Саннікава, еўрапейскі выбар для краіны сёння непазбежны:

«З улікам таго, што цяпер адбываецца вакол Беларусі, у самой Беларусі, змена ўлады з`яўляецца проста непазбежнай. Нам неабыякава, як гэта будзе адбывацца: пад ціскам Крамля ці праз пошук кампрамісу, праз дыялог унутры краіны. Таму мы лічым, што толькі еўрапейскі напрамак можа выратаваць краіну, вырашыць пытанне аб энергетычнай, эканамічнай і палітычнай бяспецы незалежнай Беларусі».

Пра тое, што дэмакратычныя сілы не хочуць канфрантацыі з уладамі падчас правядзення акцыі, сведчыць і тое, што такія вядомыя дзеячы, як Міхаіл Марыніч, Юры Хадыка, Андрэй Саннікаў і іншыя, будуць наўпрост звяртацца да высокіх службовых асоб, паведаміў старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч:

«Прынятае рашэнне стварыць спецыяльную перамоўную групу, якая ўвесь час да акцыі будзе хадзіць на прыём у гарвыканкам, Саўмін, адміністрацыю прэзідэнта і пераконваць улады ў тым, што ім выгодна правесці поўнамаштабны Еўрапейскі Марш мірна».

Еўрапейскі Марш павінен прайсці 14 кастрычніка. Ініцыятары акцыі плануюць сабраць яе ўдзельнікаў у 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менска і па ходніках прайсці да пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе павінен адбыцца мітынг.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: