Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Расеі судзяць беларуса
12:01, 16/08/2007

Мыцішчынскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Беларусі Паўла Ждановіча. Ён быў арыштаваны ў верасні мінулага года па абвінавачванні ва ўвозе ў Расею лекавых сродкаў, якія змяшчаюць наркотыкі.

Ждановіч абвінавачвае супрацоўнікаў Упраўлення Федэральнай службы па кантролі за абарачэннем наркотыкаў па Маскоўскай вобласці ў правакацыі.

Павел Ждановіч быў затрыманы 12 верасня 2006 года. Як распавёў брат затрыманага Віталь, Павел Ждановіч займаўся продажам лекаў праз Інтэрнэт. У пачатку восені ён атрымаў замову на 30 упаковак прэпарата "Тусcал". Прычым Ждановіча настойліва прасілі асабіста прывезці лекі ў Падмаскоўе. Заказчык скардзіўся, што «пакутуе на хранічны бранхіт». Як высветлілася пазней, ролю кліента сыграў афіцэр Федэральнай службы па кантролі за абарачэннем наркотыкаў (ФСКН). Ледзь Ждановіч апынуўся ў прызначаным месцы на вакзале ў Мыцішчах, як яго ўзялі пад варту.

Адвакат Ждановіча Яўгеній Чарнаўсаў нагадаў, што Вярхоўны суд у чэрвені мінулага года забараніў супрацоўнікам праваахоўных органаў выкарыстоўваць правакацыю ў справах, звязаных з наркатычнымі або псіхатропнымі рэчывамі.

Тым часам аналагічны выпадак адбыўся 7 сакавіка ўжо гэтага года, калі ў Маскве былі затрыманыя і па гэтай дзень чакаюць суду беларусы Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун. Гэтым разам «пакупнікі» замовілі ўжо адну тысячу ўпаковак лекаў.

Група вядомых расейскіх праваабаронцаў выступіла ў абарону беларуса Паўла Ждановіча.

«Тусcал» свабодна прадаецца ў беларускіх аптэках, – растлумачыла старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева. – У нас таксама прадаецца, але адвольна занесены ў спісы псіхатропных сродкаў. А справа ўся ў тым, што ніхто не ведае пра забарону такіх лекаў. Бо і ў "Колдрэксу" ёсць псіхатропныя рэчывы, таму, калі ў вас тэрмін прыдатнасці таблетак мінуў, выкідвайце іх, інакш да вас могуць прыйсці людзі з наркакантролю і арыштаваць за пазапраўнае захоўванне псіхатропных рэчываў».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: