|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Расеі пагражае новы дэфолт 10:39, 17/08/2007 Пры гэтым 16 жніўня стала адным з самых цяжкіх дзён для расейскага фінансавага рынку за паслякрызісную гісторыю: хоць фундаментальныя паказчыкі расейскай эканомікі выглядаюць моцна, але рынкі знаходзяцца ў свабодным падзенні. Пры гэтым, адзначаюць "Ведомости", расейская эканоміка цяпер зусім не падобная на саму сябе дзевяцігадовай даўнасці: банкі не крэдытуюць дзяржаву, федэральны бюджэт зводзіцца з прафіцытам, а не з дэфіцытам, неплацяжоў і бартэру няма, грошы за мяжой займаюць банкі і кампаніі, а дзяржава, якая 9–10 гадоў таму займала за мяжой, цяпер крэдытуе знешні свет, інвестуючы стабілізацыйны фонд і золатавалютныя рэзервы. Самі рэзервы перавысілі 420 млрд. даляраў (на момант крызісу было прыкладна 10 млрд). Макраэканамічна Расея добра падрыхтаваная да фінансавага шторму, адзначаюць эксперты. Але перажыць яго давядзецца, як давядзецца адчуць і "зваротны бок глабалізацыі". Шторм будзе сур`ёзны, і гэта прызнаюць кіраўнікі вядучых эканамічных дзяржаў. Міністр фінансаў ЗША Генры Полсан учора папярэдзіў, што рост ВУП з прычыны нервовасці інвестараў можа запаволіцца (але не спыніцца). Сусветная эканоміка цяпер у параўнанні з папярэднімі крызісамі "самая здаровая, якая калісьці назіралася", заявіў Полсан, але глабальная інтэграцыя эканомік і рынкаў з 1998 года ўзрасла, як і капітал, засяроджаны ў фінансавым сектары. Пра "гіганцкую пагрозу" гаворыцца ў лісце прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель, якая старшынствуе сёлета ў "вялікай васьмёрцы". Сарказі патрабуе, каб міністры фінансаў G8 абмеркавалі наступствы крызісу на сусветных рынках на кастрычніцкай сустрэчы ў Вашынгтоне. Як глабальны крызіс закране Расею Крызіс можа закрануць Расею: калі іпатэчны крызіс у ЗША адаб`ецца на рынку працы і спажывецкай актыўнасці, то ўпадзе попыт амерыканцаў на кітайскія тавары. У ЗША ідзе 20% кітайскага экспарту, таму запаволіцца рост кітайскай эканомікі і попыт Пекіна на нафту, якая пачне таннець. Калі цана знізіцца ніжэй за 35–40 даляраў за барэль, расейскі бюджэт стане дэфіцытным, запаволіцца рост прыбыткаў насельніцтва, гэта негатыўна адаб`ецца на банкаўскім сектары, адзначаюць аналітыкі. Іншы сцэнар звязаны з магчымым падаражаннем даляра — гэта верагодна напярэдадні і пасля выбараў прэзідэнта ЗША у 2008 годзе. У гэтым выпадку нафта патаннее, а абслугоўванне ўзятых за мяжой даўгоў вырасце. Аналітыкі Сredit Swiss чакаюць, што нягледзячы на маштабныя фінансавыя ін`екцыі нацбанкаў ЗША, Еўропы, Японіі і Канады, кошт грошай у свеце працягне расці. Падаражанне пазык для расейскіх кампаній рэальнага сектара будзе мінімальным, у большасці расейскіх кампаній праблем з абслугоўваннем даўгоў не ўзнікне – іх пазыковая нагрузка ўмераная. Толькі калі цяперашні крызіс прывядзе да патаннення нафты ён можа закрануць эканоміку і банкі Расеі. Ратуе тое, што расейскія банкі пакуль не аперуюць складанымі фінансавымі прыладамі, а акцыянеры гатовыя іх падтрымліваць.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|