Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімір Жырыноўскі: «Можна Лукашэнку цяпер пакласці на лапаткі» 10:52, 17/08/2007
Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Уладзімір Жырыноўскі не выключае, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін будзе балатавацца ў прэзідэнты Расеі ў трэці раз. «Рэферэндум 2 снежня можна правесці і дазволіць яму ісці на трэці тэрмін па просьбах працаўнікоў. Можна Лукашэнку цяпер пакласці на лапаткі, і ён скажа, што ўваходзіць у склад РФ у якасці 8-ай Менскай федэральнай акругі. Можна з Прыднястроўем дамовіцца, яшчэ з кім-небудзь... І усё. Хутка прымаецца новая Канстытуцыя і абіраецца прэзідэнт новай саюзнай дзяржавы... Зрабіў жа Назарбаеў так, што ўвогуле пажыццёва можа заставацца!», – заявіў лідэр ЛДПР у інтэрв`ю «Московскому комсомольцу».
Нагадаем, што ў траўні 2007-га ў Канстытуцыю Казахстана занеслі агаворку, якая даруе Назарбаеву, “першаму прэзідэнту Казахстана”, выключнае права балатавацца на пост кіраўніка дзяржавы колькі заўгодна раз. Усім астатнім, як і ў Расеі, больш як два разы запар прэзідэнтаваць забароненае.
Што тычыцца “рэферэндуму 2 снежня” – расейскі закон пакуль забараняе правядзенне рэферэндумаў у апошні год перад федэральнымі выбарамі і падчас выбарчых кампаній.