Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітычныя графіці ў Магілёве (Фота) 11:04, 17/08/2007
У Магілёве актывісты апазыцыі адзначылі Дзень салідарнасьці. Яны распаўсюджвалі бюлетэні “Вязьні сумленьня” і “Права на волю” і малявалі палітычныя графіці на асфальце.
На ходніках у цэнтры гораду невядомыя маладыя людзі абрысоўвалі свае целы. Гэты абрыс суправаджаўся подпісам “Ён (Красоўскі, Ганчар, Захаранка, Завадзкі) хацеў жыць і дамагаўся свабоды”.
За графіці міліцыянты затрымалі трох журналістаў: Ганну Ільіну, Віталя Ругайна і Алеся Асіпцова. Аўтараў графіці міліцыі затрымаць не ўдалося, паведаміла “Радыё Свабода”
Журналісты прабылі ў Ленінскай управе ўнутраных спраў каля гадзіны. За гэты час міліцыянты перапісалі іх пашпартныя зьвесткі. Затым маёр Андрэй Мажэнкоў прызнаў, што наўпроставых доказаў таго, што журналісты рабілі графіцы міліцыянты ня выявілі, таму ў іхных дзеяньнях няма складу правапарушэньня. Пасьля чаго журналістаў адпусьцілі.