Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзь прыйшла са сьвечкамі да амбасады Беларусі ў Варшаве (Фота) 12:22, 17/08/2007
16 жніўня ў Варшаве некалькі актывістаў “Зьязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, а таксама студэнты праграмы імя Кастуся Каліноўскага адзначылі Дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Моладзь прыйшла пад будынак тутэйшай беларускай амбасады пад бел-чырвона-белымі сьягамі і запаліла ля яе плоту сьвечкі ў памяць ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.
У адказ працаўнікі беларускія амбасады выклікалі паліцыю, але паліцэйскія толькі ветліва прывіталія з беларускай маладзю і перапыталіся, ці не для Лукашэнкі яны паставілі сьвечкі.