Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Разгон акцыі ля касцёла святога Язэпа (Фотарэпартаж) 10:41, 17/08/2007
Міліцыя не дазволіла маладым актывістам апазіцыі правесці ўвечары 16 жніўня акцыю салідарнасці ля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды ў Менску.
Як паведаміў БелаПАН моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі, тых, хто сабраўся, хто прыйшоў з свечкамі і партрэтамі палітвязняў, спецназ адціснуў да прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Няміга. Удзельнікі акцыі селі ў тралейбус, які накіроўваўся ў бок Камароўскага рынку. Супрацоўнікі спецназу і невядомыя ў цывільным заблакавалі выхады, і тралейбус, у суправаджэнні аўтазака, праехаў прыкладна чатыры прыпыначныя пункты.
За апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам, які ўдзельнічаў у малітве каля касцёла, было ўсталявана вонкавае назіранне: два міліцыянты ў цывільным неадступна сачылі за ім па вуліцах горада. Загада на затрыманне яны ў выніку не атрымалі.
У інтэрв`ю БелаПАН П.Севярынец паведаміў, што перад моладзевай акцыяй салідарнасці вернікам атрымалася правесці малітву каля касцёла Святога Язэпа і праспяваць гімн "Магутны Божа". Удзельнікі набажэнства заклікалі ўлады адмовіцца ад планаў будаўніцтва на месцы касцёла забаўляльнага цэнтра і перадаць будынак вернікам.
Паводле інфармацыі прэс-службы Аб`яднанай грамадзянскай партыі, на сталічнай плошчы Якуба Коласа актывісты моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" сталі з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў. Пасля з партрэтамі моладзь прайшла да плошчы Перамогі.
Акрамя таго, паводле дадзеных прэс-службы, каля кінатэатра "Масква" невядомыя ў цывільным затрымалі актывіста апазіцыі Мікіту Сасіма, збіўшы Таццяну Цішкевіч і Міхаіла Пашкевіча, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню. Дзяўчына дастаўленая ў шпіталь.