Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікіта Сасім распавядае падрабязнасці свайго затрымання
12:44, 17/08/2007

Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска. Прэс-цэнтру Хартыі’97 атрымалася пагаварыць з актывістам па тэлефоне. «Мяне затрымлівалі некалькіх людзей у цывільным, судзячы па целаскладзе – супрацоўнікі АМАПа. Схапілі, заламалі рукі і запіхнулі ў машыну. Пры гэтым паводзілі сябе вельмі груба – парвалі кашулю, нанеслі некалькі ўдараў па спіне і нагам, пагражалі, што паб’юць», – распавёў актывіст.

Па словах Сасіма, адразу пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска, пасадзілі ў камеру і не праводзілі ніякіх допытаў. Толькі сёння раніцай ён убачыў пратакол затрымання – актывіста абвінавачваюць у здзяйсненні дробнага хуліганства, нібыта ён нецэнзурна выказваўся. Дадзены адміністрацыйны артыкул сёння актыўна выкарыстоўваецца беларускай міліцыяй для апраўдання палітычна матываваных арыштаў. Моладзеваму лідэру пагражае да 15 сутак арышту.

Адзначым, што ўчора ў Цэнтральным РУУС Менска ўпэўнівалі, што Мікіты Сасіма сярод затрыманых няма. Такім чынам, міліцыя адкрыта хлусіла не толькі праваабаронцам і журналістам, але і сваякам затрыманага.

Само затрыманне Сасіма інакш як выкраданнем не назавеш. Яго схапілі невядомыя людзі ў цывільным, не прад`явіўшы ніякіх дакументаў. Пасля запіхнулі ў машыну і павезлі ў невядомым напрамку. Такія бандыцкія напады на прадстаўнікоў апазіцыі ў апошнія гады носяць масавы характар. Дзіўна, што еўрапейская грамадскасць дагэтуль не надала гэтым фактам належнай увагі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: