Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўрапейцы праводзяць роваравы тур салідарнасьці з Беларусьсю 10:56, 17/08/2007
15 жніўня з польскага мястэчка Белавежа стартаваў міжнародны “Роваравы тур салідарнасьці з турыстычнай Беларусьсю”. Ініцыятарам правядзеньня туру зьяўляецца грамадзянін Галяндыі Мэнна Хаўстра, прадстаўнік Эўрапейскага цэнтру па эка- й агратурызму.
Мэта туру, як сьцьвярджаюць арганізатары, атрымаць як мага больш інфармацыі пра Беларусь, каб пазнаёміць зь ёю жыхароў Галяндыі. У складзе групы ўдзельнікаў з адзінаццаці турыстаў восем галяндцаў, два бэльгійцы й адзін француз. Пасьля перасячэньня беларуска-польскай мяжы ў Пярэраве, што ў Пружанскім раёне, да групы далучыліся й беларусы. Сярод іх вядомы берасьцейскі аматар роваравых падарожжаў, кандыдат філасофскіх навукаў, загадчык Катэдры мясцовага тэхнічнага ўнівэрсытэта Георгі Грыбаў, які, дарэчы, зьяўляецца аўтарам і каардынатарам маршруту па Берасьцейшчыне й Гарадзеншчыне.
Удзельнікі туру плянуюць за 30 дзён пераадолець каля 800 км па беларускіх дарогах, пазнаёміцца зь людзьмі й прыродай Беларусі, а таксама вызначыць новыя маршруты для “экалягічных калідораў”.