Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Жлобіне патрабуюць свабоды Змітру Дашкевічу 09:23, 17/08/2007
16 жніўня ў Жлобіне (Гомельская вобласць) прайшла акцыя салідарнасці з моладзевым лідэрам Змітром Дашкевічам. Моладзевыя актывісты вывесілі ў горадзе дзве расцяжкі – "Свабоду Дашкевічу!" і "Рэпрэсіі нас не спыняць".
Як паведаміў БелаПАН моладзевы актывіст Кірыл Атаманчык, расцяжкі былі вывешаныя ў адным з шматлюдных месцаў горада – каля Палаца спорту і на цэнтральнай плошчы Жлобіна.
З.Дашкевіч 1 лістапада 2006 года быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення свабоды па арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. "Міжнародная амністыя" прызнала З.Дашкевіча вязнем сумлення.
Як адзначыў К.Атаманчык, змест расцяжак як нельга лепш паказвае сённяшняе становішча маладых людзей, так ці інакш звязаных з дзейнасцю незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".
Расцяжка на цэнтральнай плошчы правісела каля 40 хвілін. "Парадокс, але яе знялі не міліцыянты, а нейкія вясковыя хлопцы, якія сарвалі яе і пачалі крычаць "Свабоду папугаям!", – паведаміў актывіст. – Хачу адзначыць, што афіцыйная прапаганда добра працуе і "абганяе" новае пакаленне беларускай моладзі, якое павінна пазней стаць надзейнай апорай дзейнага рэжыму".