Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыноўнікі расправіліся з фермерам
17:06, 20/08/2007

У фэрмэра зь вёскі Аніскавічы на Кобрыншчыне Ўладзімера Банцэвіча судовыя выканаўцы сканфіскавалі маёмасьць. Сярод забраных рэчаў – два аўтамабілі, ровар, кампутар, аўдыё-відэа, побытавая тэхніка, мэбля, тэлефонныя апараты. Згодна з пастановай Кобрынскага раённага суду, на карысьць дзяржавы спагнана ў эквіваленце больш за 90 тысяч даляраў. За што так пакараны прыватнік?

Сярод іншага Ўладзімер Банцэвіч абвінавачаны ў тым, што займаўся зборам лекавых траў, якія праз інтэрнэт і спэцыялізаваныя выданьні рэалізоўваў ў якасьці травяных сумесяў хворым людзям. Міністэрства аховы здароўя палічыла, што прыватнік ня мае права займацца гэтым безь ліцэнзіі. Пазыцыя Мінсельгасхарчу – для нарыхтоўкі зёлак ліцэнзія не патрэбная – у канфліктнай сытуацыі ня ўлічвалася, паведамляе «Радыё Свабода».

Трава за 90 тысяч даляраў?

За некалькі гадоў дзейнасьці, як вырашыў суд Кобрынскага раёну, памер прыбытку Банцэвіча склаў звыш 170 мільёнаў рублёў. З улікам судовых выдаткаў агульная сума ўчыненай дзяржаве страты перавысіла 90 тысяч даляраў. Сам фэрмэр быў асуджаны да 3,5 гадоў адбываньня пакараньня на так званай “хіміі”. І толькі з улікам таго, што асуджаных папросту няма чым карміць, Банцэвічу дазволена адбываць пакараньне дома. Штовечар ён тэлефануе ў камэндатуру і паведамляе пра сваё месца знаходжаньня.

Жонка спадара Банцэвіча, Тацяна Іванаўна, расказвае: экспрапрыяцыю праводзілі гвалтоўна, без усялякага папярэджаньня:

-- Прыляцелі, усё пахапалі. У мяне ледзьве інфаркт ня здарыўся – так мяне давялі! Муж якраз быў у полі, зьбіраў памідоры. А яны без папярэджаньня наляцелі: пускай у хату, бо інакш на цябе пратакол складзём і ўвогуле забяром куды трэба. Я напалохалася, папрасіла суседзяў, каб мужа з поля прывезьлі. Як толькі ён прыехаў, тыя адразу ж пачалі выносіць з хаты ўсё, што было ў іх вызначана для першага разу. Сказалі: празь месяц зноў прыедзем і астатняе забяром. Што рабіць? Ня ведаю. Дапамажыце! Мы ж жылі сумленна, за ўсё плацілі. Атрымалася, што за жыцьцё так нічога й не зарабілі?, -- расказала жанчына.

Жанчына расказвае, што ў сям’і забралі:

-- У нас была працоўная машына (“Опэль Франтэра” 1993 году) і старэнькая “Аўдзі” – сын на ёй езьдзіў. Я прасіла: усё забірайце, толькі пакіньце машыну – хоць памідоры прадамо. Нават слухаць не захацелі. Дом-склад забралі. Ну, яны ж яго нікуды не павезьлі. Але сказалі, што прадаваць будуць. Таксама музычны цэнтар, кампутар (ён лічыўся на фэрмэрскай гаспадарцы). Але ня слухаюць, ні папер не глядзяць – нічога. Радыётэлефон забралі. Папярэдзілі, што й мабільнік забяруць... Я ўвогуле не ўяўляю, як жыць. Тэлефанавала ў адміністрацыю прэзыдэнта: як нам хоць на хлеб зарабіць? А там у адказ: у вас сваякі ёсьць, няхай дапамогуць. Вось і падумайце, што яны гавораць.

Прысуд ёсьць, а злачынства няма?

Фэрмэрскую гаспадарку Банцэвічаў журналісты «Радыё Свабода» наведвалі зусім нядаўна. Адразу адчуваецца: гаспадар тут руплівы і кваліфікаваны. Да таго ж, бяз шкодных звычак. Былы галоўны аграном калгасу, Банцэвіч не дазваляў расслабіцца ні сабе, ні жонцы. Усю зямлю апрацоўвалі самі, ні на кога не разьлічвалі. Паміж зборам зёлак даглядалі парнікі, зьбіраліся будаваць фэрму паўлінаў. Аднак апошнія тры гады – кажа Ўладзімер Банцэвіч – давялося сканцэнтравацца зусім на іншай сфэры:

-- Напачатку 2004 году да мяне сталі выстаўляць прэтэнзіі. Адразу фінансавая паліцыя ўзяла дакумэнты – нібыта, на праверку. І атрымалася, што да самога суду гэта цягнулася амаль два гады. Цягалі амаль празь дзень, пагражалі, нэрвовую сыстэму псавалі. Прымусілі акт падпісаць па травах, якіх я ўвогуле ніколі не высяваў. У тэчках крымінальнай справы дагэтуль значыцца тое, чаго я не рабіў, але за што мяне асудзілі. Атрымліваецца, прысуд ёсьць, а злачынства няма, -- распавёў фермер «Радыё Свабода».

На апусьцелым падворку Банцэвічаў цяпер гаспадараць паўліны. Зь дзясятак экзатычных птушак, якія меліся стаць асновай будучай фэрмы, пад канфіскацыю пакуль не патрапілі. Зрэшты, судовыя выканаўцы абяцалі вярнуцца...


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: