Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стыхійны мітынг на Ждановічах
09:24, 20/08/2007

Больш за 100 прадпрымальнікаў узялі ўдзел у стыхійным мітынгу, у які вылілася спроба падатковых органаў канфіскаваць партыю тавару ў адной з крам на рынку ў Ждановічах.

19 жніўня падатковыя органы праводзілі на рынку рэйдавую праверку. Падчас праверак адной з крам, што гандлюе футрамі і размяшчаецца на трэцім паверсе гандлёва-выставачнага цэнтра "Мир моды – 3", прадавец не змог прад`явіць падаткавікам адзін з дакументаў. Сярод папер, якія ім былі прад`яўленыя для праверкі, не апынулася дазволу ад імя ўладальніка тавару рэалізоўваць яго прадаўцом або крамай, паведаміў БелаПАН адзін з прадпрымальнікаў – удзельнікаў інцыдэнту. Правяраючыя заявілі, што ў сувязі з гэтым увесь тавар, які ёсць у краме, – прыкладна на 100 тысяч даляраў – падлягае вопісу і будзе канфіскаваны. Довады гандляроў наконт таго, што яны не ведалі пра новаўвядзенне, не падзейнічалі.

Гэта выклікала бурны пратэст гандляроў трэцяга паверху выставачнага цэнтра, дзе размешчаныя крамы скураных і футравых вырабаў. Людзі, якія сабраліся вакол правяраючых, выказвалі абурэнне з нагоды дадзенага, па іх словах, “бясчынства". Іх падтрымалі прадпрымальнікі і прадаўцы, якія гандлявалі на іншых паверхах "Мира моды". У выніку на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра сабраліся каля 100 чалавек, для якіх інцыдэнт стаў падставай распавесці прадстаўнікам улады пра свае праблемы. У прыватнасці, яны заявілі, што падатковыя і іншыя правяраючыя органы вядуць сапраўдную вайну з прадпрымальнікамі, не інфармуюць іх пра змены заканадаўства, увесь час уводзяць новыя патрабаванні ў справаздачнасці, канфіскоўваюць тавар.

У выніку да месца стыхійнага мітынгу прыбылі супрацоўнікі міліцыі і яго ўдзельнікі былі змушаныя разысціся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: