Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзік Лугар і Сэм Нанн: Новая ядзерная пагроза
13:35, 20/08/2007

Сёлета адзначаецца 15-годдзе Праграмы сумеснага скарачэння пагрозы (СTR) – яна ж праграма Нанна-Лугара – якая стала падмуркам для пятнаццаці гадоў амерыкана-расейскага супрацоўніцтва ў мэтах скарачэння і надзейнага захоўвання ядзернага арсенала СССР часоў халоднай вайны. Ва ўмовах, калі Злучаныя Штаты працягваюць адаптавацца да небяспечнай новай эпохі, дзе найбольшую рызыку для бяспекі нясе магчымасць ужывання ядзернай зброі тэрарыстамі, пашырэнне і прайграванне гэтай мадэлі міжнародных партнёрскіх стасункаў мае найважнейшае значэнне для нашай нацыянальнай абароны, пішуць у газеце «The Wall Street Journal» сябар камітэта па міжнародных стасунках пры Сенаце ЗША Дзік Лугар і былы сенатар, сустаршыня і выканаўчы дырэктар арганізацыі Nuclear Threat Initiative Сэм Нанн.

Тады, у 1991-м, калі мы ўпершыню выказалі ідэю супрацоўніцтва з расейцамі па бяспечным захоўванні і скарачэнні іх узбраенняў, скептыкі не верылі сваім вушам. Некаторыя назвалі нашу думку "дапамогай савецкім вайскоўцам". Але мы далі пэўны і прамы адказ, звярнуўшы ўвагу на тое, што характар ядзернай пагрозы эвалюцыянуе, а, такім чынам, разам з ім трэба змяняць і нашы абаронныя стратэгіі.

У сітуацыі, калі халодная вайна набліжалася да свайго фіналу, расла верагоднасць аварыі або ядзернага ўдару з боку якой-небудзь дзяржавы-ізгоя або тэрарыстычнай арганізацыі. Новаўтвораныя дзяржавы – Украіна, Казахстан і Беларусь – прэтэндавалі на валоданне савецкай ядзернай зброяй, размешчаным на іх тэрыторыі: замест адной ядзернай дзяржавы ўзнікала чатыры. Па тэрыторыі Расеі, на якую прыходзяцца 11 гадзінных паясоў, былі раззасяроджаныя 30 тыс. ядзерных боегаловак, тоны радыеактыўных, біялагічных і хімічных матэрыялаў, а таксама тысячы беспрацоўных навукоўцаў, якія раней працавалі над стварэннем зброі. Закрытае грамадства, у якім захоўваліся ядзерныя тайны Савецкага Саюза, шырока расхінула дзверы, трэснуўшы знутры, – і арсенал самай смяротнай зброі на планеце застаўся без належнай абароны.

Праграма Нанна-Лугара зыходзіла з простай перадумовы: бяспека захоўвання ядзернай зброі і матэрыялаў у былым Савецкім Звязе непасрэдна звязаная з нашай уласнай бяспекай, і дзейнічаць у аднабаковым парадку мы не можам. Мы павінны былі супрацоўнічаць з былымі рэспублікамі СССР.

Расея знайшла, што супрацоўніцтва адказвае і яе ўласным інтарэсам – забеспячэнню надзейнага захоўвання ядзернага арсенала, выкананню абавязальніцтваў па дамовах аб кантролі над узбраеннямі, вяртанню савецкіх боегаловак на тэрыторыю Расеі. З гэтых новых агульных інтарэсаў і нарадзілася партнёрства. Мы мяркуем, што плады гэтага партнёрства гавораць самі за сябе.

Украіна, Казахстан і Беларусь – некаторы час былі трэцяй, чацвёртай і восьмай па велічыні ядзернымі дзяржавамі ў свеце – добраахвотна адмовіліся ад сваёй ядзернай зброі. Паступіўшы такім чынам, яны падалі ўсяму астатняму свету яркі прыклад бясстрашнасці.
Больш за тое, сёння тысячы навукоўцаў, якія ў савецкі час стваралі зброю, працуюць у грамадзянскіх структурах. Апроч узбраенняў, якія былі здадзеныя на надзейнае захоўванне, разраджаныя 7 тыс. ядзерных боегаловак – гэта больш, чым арсеналы Вялікабрытаніі, Францыі і Кітая, разам узятыя – а таксама сотні атамных падводных лодак, ракет і бамбавікоў.

Сёння Расея бярэ на сябе вялікую адказнасць за працяг працы, якую мы рабілі разам, і ўкладвае мільёны даляраў у буйныя праекты тыпу знішчэння яе каласальнага запасу хімічнай зброі. Праграма Нанна-Лугара прызнаная, асабліва пасля 11 верасня 2001 года, адным з ключавых элементаў недапушчэння трапляння зброі масавага знішчэння ў рукі тэрарыстаў.

У святле досведу, назапашанага за 15 гадоў працы, прэзідэнтам Бушу і Пуціну варта пашырыць праграму Нанна-Лугара за рамкі меж былога Савецкага Саюза, каб дапамагчы іншым краінам пазбавіцца ад небяспечнай зброі і матэрыялаў.

Мы ўжо прыступілі да гэтага: у 2002 годзе ўлады ЗША і Расеі ў супрацоўніцтве з няўрадавай амерыканскай арганізацыяй Nuclear Threat Initiative вывезлі з Сербіі больш за 100 фунтаў ядзерных матэрыялаў зброевага прызначэння. З 2004 года нашы краіны разам працуюць над канфіскацыяй запасаў высокаўзбагачанага ўрану з іншых ненадзейных аб`ектаў па ўсім свеце.

Цяпер урады шматлікіх краін паволі цікавяцца падтрымкай у рамках праграмы Нанна-Лугара па рашэнні праблем, звязаных з небяспечнай зброяй. Дзякуючы праграме Нанна-Лугара Албанія нядаўна дамаглася ў ЗША дапамогі па знішчэнні тайнага запасу хімічнай зброі, пакінутага з халоднай вайны.

Досвед праграмы Нанна-Лугара можа быць скарыстаны і ў Паўночнай Карэі, калі Пхеньян пагодзіцца адмовіцца ад ядзернай зброі, або ў Паўднёваўсходняй Азіі, калі там папросяць аб дапамозе з надзейным захоўваннем патагенаў і вірусаў. Сумесныя амерыкана-расейскія намаганні нададуць міжнародную легітымнасць гэтым місіям, якія гэтак часта маюць далікатны характар. Прадэманстраваўшы, што расейцы і амерыканцы гатовыя працаваць сумесна і ў любы момант адпраўляцца ў любую кропку свету для нейтралізацыі пагроз, бакі змогуць занесці сваё ўкладанне ў прадухіленне новых бедаў і стварыць яшчэ адну магутную прыладу міжнароднага ўплыву, якая перашкодзіць тэрарыстам завалодаць зброяй масавага знішчэння.

Былы Савецкі Саюз быў стартавай рысай гэтай праграмы, але ён не павінен стаць яе фінішам. Тэрарысты, якія шукаюць ядзерную зброю або сыравіну для яе, неабавязкова адправяцца туды, дзе такіх матэрыялаў больш усяго, а ўпадабаюць месцы, дзе гэтыя матэрыялы горш за ўсё ахоўваюцца. Мы павінны пашырыць і паглыбіць канцэпцыю Нанна-Лугара для таго, каб спрыяць бяспечнаму захоўванню і знішчэнню небяспечнай зброі і матэрыялаў, у якой бы кропцы свету яны ні знаходзіліся.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: