Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Велапрабег з нацыянальнымі сьцягамі (фота)
15:50, 20/08/2007

Салігорская арганізацыя «Малады Фронт» зладзіла ўчора велапрабег па цэнтральных вуліцах гораду. На кожным ровары быў прымацаваны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Распачаўся велапрабег ля будынку суду, дзе бліжэйшым часам распачнецца судовы працэс над актывістам Іванам Шылам. Праз 15 хвілінаў “маладафронтаўцы” дабраліся да плошчы, дзе іх ужо сустракала група моладзі, і на знак вітаньня ўзьняла яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Наступныя паўгадзіны жыхары гораду мелі магчымасьць назіраць незвычайнае для беларускіх рэаліяў відовішчы: маладзёны на роварах зрабілі зь дзесятак колаў вакол плошчы, ля сцэны луналі нацыянальныя шдандарты, паведамляе прэс-служба МФ.

Для затрыманьня групы моладзі былі выкліканы дзесяткі супрацоўнікаў міліцыі і аховы, некалькі аўтамашынаў. Моладзь фактычна ўзялі ў кола. Большасьці раварыстаў пашанцавала застацца на волі, негледзячы на тое, што міліцыя распачала сапраўднае паляваньне.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Віктара Гаргуна. Хлопец рухаўся па горадзе з вудамі. Міліцыянты падазраюць, што менавіта на іх актывіст чапляў сьцягі. Івана Шылу затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі і аховы. Пры затрыманьні было задзейнічана 3 аўтамашыны.

Падчас затрыманьня Шылу моцна зьбілі. У міліцыі склалі два пратаколы, традыцыйна абвінаваціўшы маладзёна ў лаянцы матам, і непадпарадкаваньню законым патрабаваньням міліцыянтаў.









напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: