Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Узмацніцца спагнанне з неплацельшчыкаў за паслугі ЖКГ
10:11, 20/08/2007

Жыллёва-камунальныя прадпрыемствы зробяць больш жорсткім спагнанне са злосных неплацельшчыкаў за паслугі ЖКГ, сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА першы намеснік міністра ЖКГ Беларусі Генадзь Ляпуноў.

Камунальнікі маюць намер і надалей выкарыстоўваць натарыяльныя выканаўчыя надпісы і спаганяць запазычанасці праз суд. Пытанні каардынацыі дзейнасці судовых органаў і Мінжылкамгаса абмяркоўваліся на нядаўняй сумеснай нарадзе ў Міністэрстве, сказаў Генадзь Ляпуноў. Разам з тым, прадпрыемствы ЖКГ працягнуць практыку адмовы ад збірання пені за пратэрмінаваныя плацяжы пры ўмове пагашэння запазычанасці і своечасовага занясення наяўных плацяжоў.

Першы намеснік міністра таксама нагадаў, што Міністэрствам распрацаваны і прадстаўлены на разгляд дэпутатаў праект Жыллёвага кодэкса. У ім упершыню прапаноўваецца вызначыць адказнасць уласніка жылля за неаплату камунальных паслуг аж да перасялення ў іншае менш камфартабельнае жыллё. Да гэтага такія кардынальныя меры маглі ўжывацца толькі да наймальнікаў, дадаў ён.

Як адзначыў Генадзь Ляпуноў, апошнім часам не назіраецца тэндэнцыі павелічэння запазычанасці насельніцтва за паслугі ЖКГ, наадварот, у летні перыяд даўгі, назапашаныя за ацяпляльны сезон, гасяцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: