Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пытанне будаўніцтва АЭС вырашанае канчаткова 12:12, 21/08/2007
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка перакананы, што краіна не зможа абысціся без атамнай энергетыкі. "З улікам той сітуацыі, якая складаецца ў стасунках з Расеяй, з улікам кошту газу, выпрацоўка электраэнергіі стала вельмі дарогай", – заявіў міністр эканомікі ў Менску, растлумачыўшы, што большасць ЦЭЦ працуюць на газе. "Мы губляем канкурэнтаздольнасць на тарыфах, у гэтай сітуацыі без АЭС не абысціся", – сказаў ён.
Пытанне будаўніцтва АЭС у Беларусі, па словах міністра, "прынцыпова вырашанае". "Стратэгія вызначаная, а тактычныя крокі будуць адпрацаваныя", сказаў М.Зайчанка. Міністр нагадаў, што Беларусь да 2020 года павінна знізіць энергаёмістасць вытворчасці на 60% і больш актыўна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва.
"Для таго, каб забяспечваць такую эканомію энергарэсурсаў і прыцягваць мясцовыя віды паліва, мы будзем арыентавацца на нетрадыцыйныя крыніцы энергіі", – дадаў ён.