Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нікалас Бэрнз: Беларусь – у «бандзе чатырох»
18:17, 21/08/2007

Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Нікалас Бэрнз учора быў госьцем Вашынгтонскага бюро радыё “Радыё Свабода/Свабодная Эўропа”. Спадар Бэрнз адказваў на пытаньні журналістаў пра палітыку Злучаных Штатаў у дачыненьні да Ірану ў сьвятле дыскусій аб іранскай ядзернай праграме.

Нікалас Бэрнз назваў “абсалютна непрымальнай” лёгіку тых, хто апраўдвае адклад санкцыяў супраць Тэгерана тым, што Іран аднавіў перамовы з МАГАТЭ. Ён заклікаў да цьвёрдых і рашучых дыпляматычных крокаў у дачыненьні да “самага радыкальнага і небясьпечнага ўраду на Блізкім Усходзе”.

Намесьнік дзяржсакратара ў сваім выступе згадаў і Беларусь. На пытаньне журналіста “Радыё Свабода”: “Ці разумее іранскі народ, што да яго ўраду ў сьвеце ставяцца зь недаверам?” – Нікалас Бэрнз адказаў:

“Думаю, вельмі важна, каб іранскі народ зразумеў, што супраць Ірану галасуе Паўдзённая Афрыка. І Інданэзія. І Індыя. І Бразылія. У падтрымку Ірану выступаюць толькі чатыры краіны – ”банда чатырох”. Яго падтрымлівае Сырыя, яго падтрымлівае Беларусь, яго падтрымліваюць Вэнэсуэла і Куба. І гэта ўсё. Ніхто больш не падтрымае Іран ні ў МАГАТЭ, ні ў ААН, ні на якім іншым форуме. І гэта надзвычай важна”.

Нягледзячы на жорсткую пазыцыю, Бэрнз зазначыў, што Злучаныя Штаты маюць намер знайсьці дыпляматычнае рашэньне іранскай ядзернай праблемы, аднак ня выключыў і варыянт ужыцьця сілы, калі магчымасьці дыпляматыі будуць вычарпаныя.


камэнтароў: 9

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: