Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іран, здаецца, чакаў, але так і не дачакаўся зрухаў ад беларускага боку ў справе супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. У выніку знайшліся іншыя партнёры. Анкара, Тэгеран і Ашхабад створаць кампанію, якая будзе будаваць газавую электрастанцыю ў Туркменістане, паведаміў Рэйтэр высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства энергетыкі Турэччыны ў аўторак.
Пагадненне аб будаўніцтве ГЭС было дасягнутае падчас нядаўніх перамоваў турэцкіх і іранскіх энергетыкаў у Тэгеране, сказала крыніца. Газ будзе пастаўляцца Туркменістанам. Акрамя газавай электрастанцыі ў Туркменістане бакі дамовіліся таксама наконт будаўніцтва трох цеплавых і газавых электрастанцый у Турэччыне і Іране.
Турэччына таксама паведаміла, што будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве гідраэлектрастанцыі ў Іране і будзе купляць ад трох да шасці мільярдаў кілават-гадзін электраэнергіі ў Ірана для пакрыцця сваіх патрэб, нагадвае АФН.
Беларусь актыўна развівала энергетычнае супрацоўніцтва з Іранам толькі на словах, калі ўлада мела вострую неабходнасць у прапагандзе высілкаў па пераадоленні наступстваў нафтагазавай вайны з Расеяй у частцы пошуку альтэрнатыўных крыніц энергарэсурсаў. Дазвол на здабычу нафты на іранскай тэрыторыі ў выніку афіцыйнаму Менску не спатрэбіўся. Іран дагэтуль, здаецца, чакае станоўчага адказу ад беларускага боку і ад РУП «Беларуснафта» ў прыватнасці, нягледзячы на тое, што гэты адказ павінен быў паступіць у Тэгеран да канца чэрвеня.