Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намеснік міністра па падатках і зборах пагадзіўся сустрэцца з прадпрымальнікамі (абноўлена) 14:48, 21/08/2007
Кіраўнік грамадскага аб`яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка сустрэўся сёння з намеснікам міністра па падатках і зборах Аляксандрам Дарашэнкам. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 сам Анатоль Шумчанка, разам з ім у Міністэрства прыехалі 50 прадпрымальнікаў – сяброў РГА «Перспектыва» – якія адмовіліся сёння адчыняць свае гандлёвыя кропкі на рынку «Мир моды» ў Ждановічах.
Па словах Шумчанкі, другі намеснік міністра Васіль Каменка адмовіўся весці з з ім перамовы, заявіўшы, што той «займаецца палітыкай» і «зарабляе на гэтым сабе «ачкі». Затое ягоны калега, таксама намеснік міністра Аляксандр Дарашэнка выявіў жаданне пагутарыць з прадпрымальнікамі.
«Я, вядома, растлумачыў, што ўзначальваю аб`яднанне, сябрамі якога з`яўляюцца людзі, якія прыйшлі ў Міністэрства, але вырашыў, што для карысці справы лепш пагадзіцца», – сказаў лідэр «Перспектывы».
Як адзначыў Шумчанка, незадаволенасць у прадпрымальніцкай серадзе нарастае. Гэта звязанае з дзеяннямі кантралёраў па канфіскацыі тавараў і зменамі ў заканадаўстве, якія рэгулююць дзейнасць ІП.