Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У верасні з прылаўкаў могуць знікнуць цыгарэты 15:13, 21/08/2007
ІП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» да канца жніўня 2007 г плануе асвоіць квоту на пастаўку ў Беларусь цыгарэт і прагназуе дэфіцыт імпартаванай прадукцыі кампаніі на беларускім рынку. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміў начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях ІП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» Сяргей Буры.
«На сёння пытанне аб вылучэнні дадатковай квоты ІП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» пакуль не вырашанае. Таксама не вышлі афіцыйныя дакументы, якія рэгулююць увядзенне інстытута спецімпарцёра. Паводле дадзеных на 13 жніўня кампанія імпартавала 599,13 млн. штук цыгарэт з аб`ёму вылучанай на 2007 г імпартнай квоты ў памеры 650 млн штук цыгарэт. Такім чынам, на сёння рэалізацыя квоты на імпарт складае 92%. План імпарту на жнівень 2007 г – 50 млн цыгарэт, то бок, па выніках працы за 8 месяцаў увесь аб`ём квоты прадпрыемства асвоіць», – сказаў С.Буры.
«Мы мяркуем, што, калі сітуацыя не зменіцца, у канцы трэцяга квартала 2007 г у рознічнай і аптовай гандлёвай сетцы можа назірацца прыкметны дэфіцыт прадукцыі, імпартуемай ІП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані», – дадаў суразмоўца агенцтва.
Як раней паведамляў ПРАЙМ-ТАСС, квота на ўвоз тытунёвых вырабаў у 2007 г вызначаная ў памеры 1,5 млрд штук цыгарэт, сігарыл, цыгар. У Беларусі права на ўвоз тытунёвай прадукцыі ў краіну атрымалі чатыры кампаніі - ІП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані», прадпрыемства «Белкоопвнешторг Белкоопсоюза», прадпрыемства ўпраўлення справамі прэзідэнта «Беларусьторг» і прадпрыемства «Дэлфидилинг».
З 1 кастрычніка 2007 г Беларусь у адпаведнасці з міжурадавым расейска-беларускім пагадненнем павінна адмяніць квоту на ўвоз тытуню і тытунёвых вырабаў усіх цэнавых сегментаў з Расеі ў Беларусь. Мяркуецца, што ўсе пытанні, звязаныя з імпартам тытуню і тытунёвых вырабаў, будуць вырашацца спецімпарцёрам, якім па папярэдніх дадзеных можа быць прызначанае прадпрыемства «Беларусьгандль».
З улікам імпарту ў Беларусі штогод спажываецца 16–18 млрд штук тытунёвых вырабаў.