Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Палатнікі» скардзяцца на прэсінг з боку Расеі 14:02, 21/08/2007
Беларусь адчувае прэсінг з боку асобных палітыкаў і прадпрыемстваў Расеі, заявіў намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Сяргей Забалоцец падчас сустрэчы 21 жніўня ў Менску з дэпутатамі заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці Расеі, якія з`яўляюцца сябрамі Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі.
"Нам прапаноўваюць рынкавыя цэны на энерганосьбіты, але манапаліст у Расеі адзін. Калі б мы закуплялі нафту і газ ў іншых краінах, тады была б магчымасць таргавацца, таму цяпер казаць пра справядлівасць у гэтым пытанні не прыходзіцца", – лічыць ён. С.Забалоцец таксама адзначыў, што калі Беларусь абвясціла свой суверэнітэт, то яго трэба паважаць.
Пасля сустрэчы з беларускімі «дэпутатамі» расейскі прадпрымальнік Валеры Ахраменка, які ўваходзіць у склад дэлегацыі, адзначыў у інтэрв`ю журналістам, што ў Беларусі недастаткова развітыя прадпрымальніцтва і дробны бізнэс, таму яму хацелася б убачыць, у якім кірунку яны будуць развівацца.