Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння медыкі паставілі дыягназ Таццяне Цішкевіч, збітай супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) у цывільным 16 жніўня падчас затрымання моладзевага лідэра Мікіты Сасіма. Ад удару ў дзяўчыны пачаўся запаленчы працэс у нырках, паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Ірына Тоўсцік.
Актывістка па-ранейшаму пачуваецца вельмі дрэнна: у яе моцна баляць спіна і галава. З шпіталя Цішкевіч пакуль не выпісваюць. Дзяўчына ўжо напісала скаргу ў міліцыю. Пасля выпісу з шпіталя мае намер звярнуцца ў пракуратуру.
Нагадаем, што Таццяну Цішкевіч збілі, калі яна паспрабавала ўстаць на абарону моладзевага лідэра Мікіты Сасіма, калі яго схапілі на праспекце Пераможцаў (Машэрава) невядомыя людзі ў цывільным. Пазней, на судзе над актывістам, высветлілася, што затрымлівалі Мікіту супрацоўнікі АМАПа ў цывільным. І хоць затрыманне актывіста выглядала як выкраданне (амапаўцы не прад`явілі дакументаў і не прадставіліся, а пасля цягам 12 гадзін у аддзяленнях міліцыі не паведамлялі пра месцазнаходжанне актывіста), па надуманых абвінавачваннях Сасіма прысудзілі да 10 сутак арышту.
Супрацоўнікаў АМАПа, якія рабілі затрыманне і сведчылі ў судзе, клічуць Вадзім Кручонак і Сяргей Матлох.