Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінюст будзе разглядаць прапановы праваабаронцаў
17:53, 21/08/2007

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімер Лабковіч 21 жніўня былі на асабістым прыёме ў першага намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Петраша.

Беларускіх праваабаронцаў ў першую чаргу цікавіла пытаньне рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Нагадаем што ініцыятыўная група праваабаронцаў 23 ліпеня падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы для рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” і праз два дні Мінюст павінен прыняць сваё рашэньне.

Алесь Бяляцкі пад час гутаркі зьвярнуў увагу першага намесніка міністра на міжнародны аспект рэгістрацыі ГПА “Вясна”: “Да пытаньня рэгістрацыі зараз прыцягнута ўвага міжнароднай грамадскасьці, якая занепакоена чакае станоўчых крокаў, якія б сведчылі пра жаданьне беларускай улады нармалізаваць адносіны з грамадзянскай супольнасьцю. Такім чынам мы падаем ясны сігнал пра тое, што рэгістрацыя “Вясны” гэта не толькі ўнутраная справа дзяржавы і пэўны індыкатар адкрытасьці беларускіх уладаў да шырокага супрацоўніцтва з замежжам”.

Аляксандру Петрашу было перададзена рашэньне Камітэта ААН па правах чалавека, які прызнаў незаконнай ліквідацыю праваабарончага цэнтра “Вясна” ў 2003 годзе і пераклад гэтага рашэньня на беларускую мову.

Юрысты Уладзімер Лабковіч і Валянцін Стэфановіч асобна падкрэслілі, што беларускія праваабаронцы шчыльна ўвязваюць рэгістрацыю праваабарончага аб’яднаньня з становішчам з правамі чалавека ў Беларусі. Рашэньне, якое мусіць прыняць Мінюст, будзе найлепшым выхадам з няёмкага становішча, у якое трапілі улады Беларусі, ліквідаваўшы праваабарончы цэнтр “Вясна” ў 2003 годзе.

Старшыня забароненага ўладамі ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі паведаміў спадару Петрашу таксама пра тое, што ў кастрычніку Беларусь з афіцыйным візітам плануе наведаць прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека спадарыня Сухэер Белхасэн і пра яе намер сустрэцца з прадстаўнікамі Мінюста Беларусі, каб абмеркаваць праблему з дзейнасьцю няўрадавых арганізацый у нашай краіне.

Першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Петраш адказаў праваабаронцам, што іх прапановы будуць уважліва разгледжаны Мінюстам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: