Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Раманчук: Беларусі не відаць расейскі крэдыт у 1,5 млрд.USD 17:26, 21/08/2007
Лёс расейскага ўрадавага крэдыту ў 1,5 млрд. USD, які афіцыйны Менск ужо цягам паўгода выпрошвае ў Крамля, ні якім чынам не залежыць ад крэдытнага рэйтынгу Беларусі. Такое меркаванне выказаў вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрв`ю АФН.
«Расейскі крэдыт – гэта рэч, якая не мае нічога агульнага з крэдытным рэйтынгам. Расея гэта вельмі добра разумее, таму ўсё залежыць ад таго, як менавіта будуць весціся перамовы паміж кіраўнікамі нашых краін», – сказаў эксперт.
«Судзячы па таму, што Расея моцна занятая сваімі палітычнымі працэсамі, а Беларусь вядзе палітыку канфрантацыі, я лічу, што крэдыт ад расейскай дзяржавы Беларусь не атрымае», – заявіў Раманчук.