Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння судзяць Паўла Севярынца
09:36, 21/08/2007

Суд над моладзевым лідэрам Паўлам Севярынцам прызначаны на 21 жніўня. Пра гэта паведаміў адвакат апазіцыйнага палітыка Павал Алесік. Па словах адваката, Севярынцу інкрымінуецца правапарушэнне, прадугледжанае часткай 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам года).

Гаворка ідзе пра прэзентацыю кнігі П.Севярынца "Лісты з лесу", якая праходзіла 19 жніўня ў офісе берасцейскай арганізацыі Партыі БНФ. Падчас мерапрыемства былі затрыманыя аўтар кнігі і яшчэ 30 удзельнікаў сустрэчы. Супрацоўнікі міліцыі, якія ўварваліся ў офіс партыі, заявілі: да іх паступіў ананімны званок пра тое, што па гэтым адрасе сабраліся злачынцы.

Пасля затрымання Севярынец правёў каля сямі гадзін у аддзяленні міліцыі Маскоўскага РУУС Берасця. Пасля яго адпусцілі, уручыўшы позву з загадам з`явіцца 20 жніўня ў АУС Маскоўскага раёна.

Учора проста з аддзялення міліцыі палітыка павезлі ў суд Маскоўскага раёна, аднак у сувязі з тым, што гэта адбывалася ў канцы працоўнага дня і з прычыны памылак у пратаколе, было прынятае рашэнне перанесці працэс на сёння. Да суду Павал Севярынец знаходзіўся ў следчым ізалятары.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: