Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За скажэнне статыстычнай справаздачнасці – турма 10:38, 21/08/2007
Сёння “Звязда” апублікавала завізаваны прэзідэнтам закон “Аб унясенні змянення ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь”, раней ухвалены абедзвюма палатамі парламента. Дакумент не можа не ўсхваляваць чыноўнікаў.
Змены ўносяцца ў другім абзацы артыкула 427 Крымінальнага кодэксу, адзначае “Радыё Рацыя”. У ім гаворыцца пра пакаранне за ўнясенне службовымі асобамі хлуслівых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, за падробку дакументаў, за складанне і выдачу несапраўдных дакументаў праз карыслівасць і асабістую зацікаўленасць, якія ўчыненыя з мэтай сказіць дадзеныя дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Цяпер такія дзеянні будуць карацца “пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю". Закон становіцца чынным пра 10 дзён пасля апублікавання - то бок, з 1 верасня.