Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Злотнікаў: «У нас сур`ёзныя эканамічныя цяжкасці»
13:29, 21/08/2007

Расея адмовіла Беларусі ў просьбе завезці 30 тыс. тон цукру дадаткова да аб`ёмаў, прадугледжаным міжурадавым пагадненнем. Да таго ж, сёння стала вядома, што перамовы па экспарце ва Украіну цукровага бурака, якія вядзе Беларусь, таксама наўрад ці увянчаюцца поспехам. «Сёння ў нас заводы, арыентаваныя на вытворчасць цукру для продажу ў Расею, зазнаюць сур`ёзныя эканамічныя цяжкасці», – каментуе сітуацыю ў беларускай цукровай прамысловасці ў інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыя’97 эканаміст Леанід Злотнікаў.

Раней Беларусь узяла на сябе абавязальніцтва абмежаваць пастаўкі цукру ў Расею ў 2007 годзе да 180 тыс. тон, у 2008 годзе – да 100 тыс. тон. Такія аб`ёмы былі замацаваныя міжурадавай дамовай аб пастаўках цукру, якая была падпісаная 23 сакавіка гэтага года ў Менску. «Гаворка ішла пра часовыя абмежаванні на ўвоз беларускага цукру. Міністр сельскай гаспадаркі Расеі тады зазначыў, што праз 2 гады беларускі цукар будзе неканкурэнтаздольны. І сапраўды, Расея зрабіла істотныя крокі ў мадэрнізацыі сваёй цукровай прамысловасці. За 5 месяцаў гэтага года вытворчасць цукру ў Расеі павялічылася на 140% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», – заяўляе Леанід Злотнікаў.

На думку эксперта, перспектыў на расейскім рынку ў нас няма. Тое ж самае можна сказаць і пра Украіну. «Паўднёвая прадукцыя адрозніваецца падвышанай цукрыстасцю. Акрамя таго, цукровыя заводы Украіны належаць у асноўным прыватным структурам, якія працуюць больш эфектыўна», – адзначыў Злотнікаў.

«У выніку абмежаванняў, уведзеных Расеяй, экспарт беларускага цукру за апошнія чатыры месяцы скараціўся ледзь ці не на 50%. Скарацілася і вытворчасць. Калі раней мы выраблялі каля паўмільёна тон цукру і большую яго частку адпраўлялі ў Расею, то цяпер нам даводзіцца разлічваць на свой абмежаваны рынак. Заводы арыентаваныя на вытворчасць цукру для продажу ў Расею цяпер зазнаюць сур`ёзныя эканамічныя цяжкасці. Бо пад мадэрнізацыю іх вытворчасцяў былі ўзятыя крэдыты, якія цяпер трэба аддаваць, а аддаваць сёння яны могуць толькі цукрам», – падагульняе эксперт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: