Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зянон Пазьняк: «Путч быў цьвіком у труну СССР і КПСС»
14:40, 22/08/2007

16 гадоў таму пацярпеў паразу путч, арганізаваны так званым “ГКЧП” з мэтай спыніць дэмакратычныя рэформы ў Савецкім Саюзе і прадухіліць сувэрэнізацыю рэспублік. Супраць путчыстаў выступілі антыкамуністычныя сілы як у Маскве, так і ў Менску, Кіеве, сталіцах Балтыі. У выніку падзеі 19-21 жніўня 1991 году зрабіліся каталізатарам працэсаў, адваротных тым, якіх жадалі ініцыятары путчу – былыя савецкія рэспублікі заявілі аб сваёй незалежнасьці.

Гадавіна путчу сёлета засталася амаль незаўважанай як у Беларусі, гэтак і ў Расеі, і ў іншых дзяржавах былога СССР. Што да Расеі, дык нядаўняе апытаньне, праведзенае маскоўскімі сацыёлягамі Левада-цэнтру, паказвае, што 48 адсоткаў расіянаў лічаць путч ўсяго толькі эпізодам ў барацьбе за ўладу тагачаснай кіруючай эліты, паведамляе «Радыё Свабода».

Іншую ацэнку выказаў Зянон Пазьняк, тагачасны лідэр парлямэнцкай апазыцыі БНФ, якая ў жніўні 1991 году дамаглася скліканьня пазачарговай сэсіі ВС і наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы.

“Гэты путч, які рыхтаваўся з мэтай выратаваць КПСС і Савецкі Саюз, аказаўся цьвіком у труну СССР і КПСС. 19-га пачаўся путч, праз тры дні ён пацярпеў крах, а 25 жніўня мы ўжо абвясьцілі Незалежнасьць Беларусі. Так што гэты путч і гэты крах паспрыяў нашай Незалежнасьці. І гэта для нас вельмі істотна. Фактычна, ён прысьпешыў распад Савецкага Саюза і вызваленьне з-пад акупацыі”, – лічыць Зянон Пазьняк.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: