Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў мяркуе ў перспектыве закупіць у Расеі зенітна-ракетныя комплексы С-400, а таксама вайсковыя знішчальнікі. "Не бачу сэнсу мадэрнізаваць С-300, калі ёсць С-400", – сказаў міністр.
Ён растлумачыў, што дадзены комплекс здольны паражаць не толькі авіяцыйныя, але і ракетныя цэлі, такім чынам, Беларусь істотна прасунецца ў пытаннях супрацьпаветранай і проціракетнай абароны, паведамляе «Інтэрфакс».
Акрамя гэтага, Мальцаў заявіў, што Беларусь плануе ў самыя блізкія гады закуп баявых самалётаў.
"Мы, вядома, будзем закупляць баявую авіяцыю", – сказаў ён.
Міністр растлумачыў, што закуп баявой авіяцыі прадугледжаны праграмай узбраення да 2015 года. Па словах міністра, пакуль не вырашанае, якія менавіта ўзоры авіяцыйнай тэхнікі будзе закупляць Беларусь. "Але на момант закупу гэта будзе самая сучасная тэхніка. Старызна нам не патрэбная", – сказаў Л.Мальцаў.