Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У ізалятары галадае прадпрымальніца
15:13, 23/08/2007

У следчым ізалятары Віцебска галадае жанчына-прадпрымальніца. Святлана Дваранінава абвясціла галадоўку 21 жніўня. Як паведаміла БелаПАН адвакатка Наталля Тарасюк, 13 жніўня С.Дваранінава была прысуджаная судом Кастрычніцкага раёна Віцебска да шасці з паловай гадоў пазбаўлення свабоды па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 209 (махлярства) і 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Дваранінава з`яўлялася саўладальнікам ТАА "Акварыус", якое займалася аптовым гандлем і швейнай вытворчасцю. У прадпрыемства ўзніклі эканамічныя праблемы: яно не здолела разлічыцца за атрыманы без перадплаты тавар. Крымінальная справа ў дачыненні С.Дваранінавай была ўзбуджаная ў 2004 годзе, а ў 2006-м яе асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення свабоды. Прысуд быў абскарджаны адвакатам і справу накіравалі на дадатковае расследаванне. У выніку 13 жніўня гэтага года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска вынес новае рашэнне.

Н.Тарасюк лічыць прысуд суду несправядлівым, бо, па яе словах, з "справы было відаць, што Дваранінава атрымлівала тавар у адной фірме і аддавала яго іншай – гэта значыць не мела асабістай выгады". "Акрамя таго, – адзначыла адвакатка, – суд не выявіў фактаў абнаяўлення буйной сумы грошай, што таксама сведчыла б пра віну падсуднай".

Па словах Н.Тарасюк, яе падабаронную, магчыма, было б дарэчы абвінаваціць ва ўхіленні ад выканання крэдыторскіх абавязальніцтваў, але ніяк не ў махлярстве і крадзяжы.

21 жніўня С.Дваранінава падала скаргу ў Віцебскі абласны суд і абвясціла галадоўку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: