Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гледачоў «Свабоднага тэатра» пачынаюць вызваляць. Мікалай Халезін па-ранейшаму затрыманы 00:23, 23/08/2007
Больш за 30 гледачоў і акцёраў «Свабоднага тэатра» ўжо вызвалілі з Савецкага РУУС Менска. Людзей прымусілі напісаць так званыя тлумачальныя запіскі і распавесці, як яны патрапілі на прэм`еру спектакля «Свабоднага тэатра». У аддзяленні міліцыі па-ранейшаму знаходзяцца яшчэ больш за 10 чалавек, у тым ліку кіраўнік тэатра Мікалай Халезін, яго жонка Наталля Каляда, моладзевы лідэр Павал Юхневіч і іншыя акцёры і проста гледачы. Мікалай Халезін заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне, што не выключае, што яго могуць пакінуць у аддзяленні міліцыі да раніцы. Нагадаем, што замежных партнёраў тэатра – грамадзян Нідэрландаў і Францыі – вызвалілі раней.
22 жніўня ў 20.30 супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) уварваліся ў прыватны дом у раёне плошчы Бангалор у Менску, дзе праходзіў прэм`ерны спектакль беларускага «Свабоднага тэатра» па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль». Былі затрыманыя больш за 50 гледачоў спектакля, у тым ліку сам Мікалай Халезін і яго жонка Наталля Каляда, французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, кіраўніцтва французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ.
«Свабодны тэатр» – незалежны тэатральны праект, які сёння іграе свае спектаклі на прэстыжных пляцоўках Еўропы, аднак забаронены ў Беларусі. «Свабодны тэатр» стаў сябрам Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі (ETC) і быў намінаваны на атрыманне самай прэстыжнай еўрапейскай тэатральнай узнагароды – «Прэміі Еўропы».