Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Святлана Алексіевіч: «Калі бы ў Лукашэнкі хапіла мужнасці сысці, ён бы застаўся ў гісторыі»
11:15, 23/08/2007

Святлана Алексіевіч лічыць Аляксандра Лукашэнку "трагічнай фігурай". Такое меркаванне вядомая беларуская пісьменніца выказала 22 жніўня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Беларускай службы Радыё Свабода. "Калі б у яго цяпер хапіла мужнасці сысці, ён бы застаўся ў гісторыі, і перакананая, што меркаванні наконт яго раздзяліліся б. Але я думаю, што гэтага не адбудзецца. Аднак яго час скончыўся", – лічыць С.Алексіевіч.

На яе думку, у А.Лукашэнкі "не хапіла культуры чалавечай і палітычнай пайсці да сацыял-дэмакратыі". "А такі шанец у яго быў, – адзначыла яна. – Таму што ў нас гэта не сацыял-дэмакратыя, а сацыялізм у яго горшым варыянце, гэтакая сумесь турмы і дзіцячага саду. Магчыма, ён змікшаваў гэты пераход. У нас няма такога жорсткага расслаення, як у Расеі, яшчэ не ўсё да канца разрабаванае. Але цяпер, я думаю, мы будзем адкупляцца за газ, і ў выніку ўсё будзе прададзенае, разрабаванае, апынецца нават не ў беларускіх алігархаў, а ў расейскіх. Мэта чалавека – улада, і ён будзе за яе плаціць. Усё-ткі, думаю, гісторыя па-рознаму будзе ставіцца да яго (А.Лукашэнкі. – БелаПАН.), некаторыя рэчы яна паставіць яму ў заслугу", – сказала С.Алексіевіч.

Яна паведаміла, што працягвае пісаць гісторыю кахання "Цудоўны алень вечнага палявання" і кнігу "Час сэканд-хэнд". "Гэтая кніга пра тое, у якім свеце мы апынуліся, чаго мы жадалі 20 гадоў таму, на што спадзяваліся, пра што марылі, што ажыццявілася і якія мы цяпер. А чаму "сэканд-хэнд"? Таму што мы нікуды не прарваліся", – сказала пісьменніца.

На яе думку, "сёння вельмі важна для ўсіх нас захаваць душэўны спакой". "Захаваць гэтае жаданне працы, не стаміцца, не расчаравацца, не махнуць рукой, не паддацца, калі ты бачыш, што чалавек ператвараецца то ў камфортную, то ў агрэсіўную жывёліну <...> Жыццё наша не дае шмат падстаў вельмі радавацца, але ў нас іншага часу не будзе <...> Калі мы будзем шанаваць сябе, сваіх блізкіх, шанаваць людзей і радавацца жыццю – неяк гэта будзе адлюстроўвацца і на ўсім астатнім", – падкрэсліла С.Алексіевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Рекомендуем GPRS/EDGE-модем Teltonika T-modem PCMCIA для ноутбуков.
Архитектор Тарасов В.А.: проекты домов, проекты коттеджей
Все модели ноутбуков MSI (Microstar) на tatmo21.ru
you can play now Makeup games totally for free