Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Смерць ў Беларусі літоўскага дыпламату перастане быць тайнай
14:39, 23/08/2007

Прэм`ер-міністр Літвы Гедымін Кіркілас дапускае магчымасць апублікавання матэрыялаў крымінальнай справы аб смерці ў Беларусі былога супрацоўніка Дэпартамента дзяржбяспекі (ДГБ), дарадцы генеральнага консульства Літвы ў Гародні Вітаўтаса Поцюнаса.

"Сітуацыя, калі ў грамадстве ходзяць розныя версіі наконт смерці афіцэра, калі распаўсюджваюцца міфы, не з`яўляецца нармальнай, таму, відаць, варта б гэта зрабіць", – сказаў кіраўнік урада ў чацвер у інтэрв`ю мясцоваму прыватнаму радыё Ziniu radijas ("Радыё навін").

Аднак Г.Кіркілас звярнуў увагу, што змест крымінальнай справы можа быць выдадзены толькі пасля прыняцця рашэння ў судзе.

В.Поцюнас 23 жніўня мінулага года загінуў у Берасці, выпаўшы з акна дзевятага паверху гасцініцы. Паводле вынікаў расследавання Генеральная пракуратура Літвы прыняла рашэнне спыніць дасудовае расследаванне, матывуючы гэта тым, што " смерць В.Поцюнаса наступіла не з прычыны злачынных дзеянняў іншых асоб, а з прычыны няшчаснага выпадку".

Некалькі месяцаў таму ўдава загінуўшага афіцэра дзяржбяспекі звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай аднавіць расследаванне, але адказ атрымала адмоўны. Адмову Генпракуратуры яна абскардзіла ў судзе, а ў мясцовых СМІ пачалі распаўсюджвацца чуткі, што, нібыта супрацоўнік ДГБ мог загінуць ад рук супрацоўнікаў спецслужб Беларусі або Расеі.

Пасля распаўсюджвання такіх чутак прэм`ер-міністр быў змушаны сфармаваць працоўную групу для вывучэння акалічнасцяў смерці В.Поцюнаса.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: