Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: Мы і далей будзем атручваць народ? 13:34, 23/08/2007
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што піваварная галіна краіны можа быць мадэрнізаваная без прыцягнення замежных кампаній. "Нам трэба на гэта 125 млн даляраў. Гэта "слёзы". Так чаму мы адмаўляемся ад гэтага бізнэсу і аддаём усё ў рукі замежных кампаній? Чаму дзяржава вырашыла сысці з гэтага сектара эканомікі?", – заявіў А.Лукашэнка, звяртаючыся да сяброў урада на нарадзе па пытаннях развіцця піваварнай галіны.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што "яшчэ год таму было маё даручэнне ўраду распрацаваць умовы конкурсу інвестыцыйных прапаноў, у тым ліку па ўваходжанні замежных кампаній на наш піваварны рынак". "Нягледзячы на гэткі працяглы тэрмін, пэўнай пазіцыі па дадзеным пытанні дагэтуль няма", – канстатаваў Лукашэнка.
"Нам важна цяпер вызначыцца: прыцягваць у гэты высокапрыбытковы бізнэс замежныя кампаніі або мець высакаякаснае айчыннае піва", – сказаў А.Лукашэнка. Па яго словах, "гэта (піваварная галіна – ІФ) адна з сфер нашай харчовай бяспекі, гэтая высокапрыбытковая вытворчасць і таму тут важны фактар часу".
Кіраўнік краіны заявіў, што сёння магутнасці дзеючых піўзаводаў не адпавядаюць хуткаросламу спажывецкаму попыту. "Да таго ж, гавораць, што якасць нашага піва ніжэйшая за замежныя брэнд", –адзначыў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён заявіў, што "якасць піва – гэта справы густу". "Я ведаю масу людзей, якія разбіраюцца ў гусце піва і якія гавораць, што "Крыніца", "Аліварыя", "Лідскае", "Брэсцкае" , "Рэчыцкае" піва – лепш для беларусаў няма. Так няўжо мы і далей будзем труціць народ канцэнтраванымі завазнымі напоямі?", – спытаў А.Лукашэнка.
Акрамя таго, ён спытаў у ўдзельнікаў нарады: "Ці праўда што ў нас дзікі рост імпарту піва? З чым гэта звязанае? Што замінае нам працаваць так, каб скараціць імпарт піва і павялічыць экспарт?".
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што "мадэрнізаваць айчынныя прадпрыемствы трэба, каб у першую чаргу задаволіць унутраны попыт". "Хай застаюцца тыя рэцэпты, да якіх абвык наш народ", – лічыць А.Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі спажыванне піва ў 4 разы меншае, чым у еўрапейскіх краінах і ў 2–3 разы чым у Расеі. "Стратэгія адназначная: нам трэба людзей адцягваць ад "чарніла", "барматухі" і дужых напояў".
А.Лукашэнка таксама пацікавіўся сітуацыяй звязанай з забеспячэннем піваварнай галіны айчынным сырцом. "Наколькі я інфармаваны, сёлета праблем з піваварным ячменем айчыннай вытворчасці няма. Дзе вы яго будзеце браць, каб гэтыя 150 тысяч тон піваварнага ячменю пакласці ў засекі – гэта ваша пытанне", – заявіў кіраўнік Беларусі.