Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія НПЗ спрацавалі ў ліпені з стратамі 11:33, 23/08/2007
Беларускае ААТ "Мазырскі НПЗ" спрацаваў у ліпені з стратамі ў 9 млн. дал, ААТ "Нафтан" – 15 млн дал, паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржупраўлення. Па яго словах, страты беларускіх НПЗ выкліканыя не толькі новымі ўмовамі паставак расейскай нафты і экспарту выпрацаваных з яе нафтапрадуктаў, але і стратнасцю ўнутранага рынку нафтапрадуктаў (мінус 30-40 дал/т), а таксама тым, што заводам давялося расплаціцца за пастаўленую на пачатку года з Дзяржрэзерваў нафту.
"На пачатку 2007 г з прычыны неўрэгуляванасці правіл паставак расейскай нафты заводы мелі дэфіцыт сыравіны, таму ім давялося скарыстацца дзяржрэзервамі. У прыватнасці, Мазырскі НПЗ атрымаў з Дзяржрэзерву 40 тыс т, "Нафтану" каля 60 тыс т нафты паставіла Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба". Цяпер заводам давялося аплаціць гэтыя пастаўкі, што і прывяло да такіх фінансавых вынікаў", – растлумачыў суразмоўца.
У ліпені "Нафтан" перапрацаваў 915,6 тыс т нафты, Мазырскі НПЗ – 961,2 тыс т.
Як раней паведамлялася, Беларусь і Расеі 12 студзеня 2007 г падпісалі міжурадавае пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў краіны. Гэтым пагадненнем Расея і Беларусь вызначылі стаўкі экспартнай пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Стаўка пошліны ў 2007 г будзе разлічвацца з ужываннем каэфіцыента ў памеры 0,293 ад стаўкі мытнай пошліны на сырую нафту, якая вывозіцца ў далёкае замежжа. Беларусь таксама ўзяла на сябе абавязальніцтва па павелічэнні вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню.
З 1 жніўня стаўкі экспартнай пошліны на нафту ў Беларусі складаюць 223,9 дал/т, на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, звадкаваныя газы, бензол, талуол і ксілолы) – 163,2 дал/т, на цёмныя /алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі і іншыя астаткі нафтаперапрацоўкі/ – 87,9 дал/т, што адпавядае памеру пошлін, уведзеных з гэтай даты ў РФ.
З 1 жніўня стаўка спецпошліны нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, вырасла да 65,6 дал/т з 45,8 дал/т, што дзейнічала з 1 красавіка.
Як раней паведамлялася, беларускія НПЗ, а таксама кампаніі, якія ажыццяўляюць давальніцкую перапрацоўку нафты ў Беларусі, атрымоўваюць дзяржсубсідыю на ўзроўні 90% ад спецпошліны.