Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зняты з пасады старшыня Менскага райвыканкама
10:07, 23/08/2007

Учора было афіцыйна абвешчанае пра адстаўку старшыні Менскага раённага выканкама Міхаіла Глінскага. Апошнім часам і Менскі раён, і сам старшыня "не вылазілі" з скандалаў, найбольш гучныя з якіх тычыліся зямельных пытанняў. Але, як атрымалася высветліць "Ежедневнику", адстаўку "вертыкальшчыка" забяспечыла міжведамасная камісія, створаная па даручэнні прэзідэнта.

Нагадаем, нядаўна Камітэт дзяржкантролю падвёў вынікі праверкі выдзялення зямельных участкаў у Менскім раёне і канстатаваў там самае поўнае прававое і службоўскае бясчынства. Пры гэтым год таму такая праверка ўжо праводзілася, аналагічныя парушэнні (а гаворка ідзе пра самавольны захоп зямель пры папушчальніцтве раённай вертыкалі) выяўляліся. Варта таксама адзначыць, што Міхаіл Глінскі фігураваў і ў скандальнай справе аб вымагальніцтве самага буйнога ў Беларусі хабару – 7 млн. даляраў. Як першапачаткова гаварылі следчыя, калі затрымалі падазраваных пры атрыманні 1,5 млн. даляраў, апынулася, што грошы прызначаліся для перадачы службовым асобам Менрайвыканкама і Менаблвыканкама.

Нягледзячы на тое, што на пачатку расследавання службовыя асобы не называліся, ужо ў судзе стала зразумела, што гаворка ішла пра старшыняў Менрайвыканкама Міхаіла Глінскага і Менаблвыканкама Мікалая Дамашкевіча. Зрэшты, дадзеных пра тое, што грошы ў канчатковым выніку павінны былі асесці ў кішэнях гэтых службоўцаў, следчыя здабыць не здолелі. У выніку справу перакваліфікавалі на махлярства, а кіраўнікі ўладнай вертыкалі засталіся чыстымі. Прынамсі, перад законам.

Адстаўка М.Глінскага, як растлумачылі ў Менаблвыканкаме, наспявала ўжо даўно. "Е" запэўнілі, што яна не звязаная з зямельнымі пытаннямі, а стала вынікам працы створанай на распараджэнне прэзідэнта міжведамаснай камісіі, якая разбіралася з тым, што адбываецца ў Менскім раёне. У яе ўвайшлі прадстаўнікі Савета бяспекі, КДК, пракуратуры і іншых ведамстваў. Зразумела, што камісія не хадзіла па раёне, не правярала гаспадаркі або прадпрыемствы. Яна проста аналізавала ўжо наяўныя звесткі, датычныя працы старшыні Менрайвыканкама. А парушэнняў, як растлумачылі "Е" ў Менаблвыканкаме, было вельмі шмат, зрэшты, як і нездавальняючых вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Прааналізаваўшы ўсе наяўныя дадзеныя па дзейнасці М.Глінскага на пасадзе старшыні, міжведамасная камісія дала негатыўнае заключэнне, якое, натуральна, адправілася наўпрост да прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы ўжо не стаў асабліва разважаць над пытаннем, адпраўляць М.Глінскага ў адстаўку ці не.

Што такога негатыўнага ўтрымлівалася ў выніковым дакуменце міжведамаснай камісіі, у Менаблвыканкаме не кажуць. Як растлумачылі "Е", там вельмі шмат усякіх парушэнняў, таму цяжка нешта вылучыць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: