Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Том Стопард падтрымаў «Свабодны тэатр» 01:04, 23/08/2007
Вядомы брытанскі рэжысёр Том Стопард, які з`яўляецца адным з апекуноў беларускага «Свабоднага тэатра», сёння ўначы патэлефанаваў кіраўніку «Свабоднага тэатра» Мікалаю Халезіну, якога працягваюць утрымліваць у Савецкім РУУС Менска. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла мэнэджэрка "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда.
Брытанскі драматург заявіў, што мае намер звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі і да сусветнай прэсы з просьбай надаць максімальную ўвагу абуральным фактам затрымання ў Менску гледачоў і акцёраў «Свабоднага тэатра».